Надвор'е11

У найбліжэйшыя дні беларусам спатрэбяцца парасоны

На гэтым тыдні ў Беларусі чакаюцца спачатку кароткачасовыя, а затым больш працяглыя дажджы.

Пра гэта сёння ў час відэабрыфінгу паведаміла дзяжурны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Юлія Хоміч.

Паводле слоў сіноптыка, антыцыклон, які ў апошнія дні фармаваў у многіх раёнах краіны сухое і сонечнае надвор’е, стаў перамяшчацца ва ўсходнім кірунку. Атмасферны ціск на тэрыторыі Беларусі стаў падаць, пачалі ссоўвацца сюды больш вільготныя паветраныя масы з Заходняй Еўропы.

Гэтай ноччу ў большасці раёнаў краіны яшчэ захаваецца сухое надвор’е. Але ўжо ў аўторак, у ранішнія і дзённыя гадзіны, стане больш аблокаў, месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы.

Вецер будзе паўднёвым, паўднёва-ўсходнім слабым, ноччу і раніцай у асобных раёнах згусцяцца туманы.

Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе плюс 6–11 градусаў, па захадзе Брэсцкай і Гродзенскай абласцей — ад 12 да 13 градусаў вышэй за нуль.

У дзённыя гадзіны паветра прагрэецца да 17–23 градусаў.

У сераду і чацвер пад уплывам няўстойлівага паветра з Заходняй Еўропы начныя тэмпературы паветра складуць плюс 7–13 градусаў, у сярэдзіне дня будзе ад 15 да 22 градусаў.

«Такі тэмпературны фон на 2–3 градусы перавышае кліматычную норму, характэрную для гэтых дзён верасня», — адзначыла Юлія Хоміч. Месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, ноччу і раніцай існуе верагоднасць з’яўлення ў асобных раёнах туманаў, якія могуць пагоршыць бачнасць на дарогах да 300–900 м.

У пятніцу і выхадныя дні паўднёва-заходнія вятры пачнуць пастаўляць на тэрыторыю Беларусі вільготнае паветра з Міжземнага мора.

«Акрамя таго, над поўначчу Італіі чакаецца ўтварэнне цыклону, які будзе перамяшчацца на Кіеўскую вобласць праз Карпаты. Пад яго ўплывам на паўднёвым усходзе Беларусі могуць прайсці больш працяглыя дажджы» , — дадала сіноптык.

Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 8–15 градусаў, днём у асноўным чакаецца 13–18 градусаў са знакам плюс.

У сувязі з тым, што месцамі па паўночным захадзе краіне сіноптыкі абяцаюць праясненне, паветра там можа прагрэцца да 19–22 градусаў. Вецер спачатку будзе паўднёвым, паўднёва-ўсходнім, а ў нядзелю — паўночным. Хуткасць ветру складзе 4–9 метраў у секунду.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі: Ціханоўскай можна было ў 2020‑м не пабаяцца турмы. І, можа, у беларусаў быў бы шанец97

Ціханоўскі: Ціханоўскай можна было ў 2020‑м не пабаяцца турмы. І, можа, у беларусаў быў бы шанец

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ знішчылі два расійскія самалёты на аэрадроме ў Валгаградскай вобласці1

«Герані-5», якімі Расія атакуе Украіну, ужо разганяюцца да 1000 км/г4

У гандлёвым цэнтры пад Мінскам нацягнулі сетку для адлову птушак. Наведнікі забілі трывогу3

Еўрасаюз ужо не гаворыць пра «асацыяванае членства» Канады2

«Командир, ты ребят накормил?» Як медыяменеджар Канстанцін Залатых сілавікоў троліў

У беларускіх Geely з'явіўся сур'ёзны канкурэнт — Changan расійскай зборкі. Што за ён і колькі каштуе3

РПЦ арганізавала аблёт месцаў расійскіх паражэнняў з мошчамі Георгія Пераможца6

У Чыжоўскім вадасховішчы ў Мінску злавілі гіганцкага сома ФОТАФАКТ

П'яны камбайнёр наехаў на работнікаў: адзін чалавек загінуў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі: Ціханоўскай можна было ў 2020‑м не пабаяцца турмы. І, можа, у беларусаў быў бы шанец97

Ціханоўскі: Ціханоўскай можна было ў 2020‑м не пабаяцца турмы. І, можа, у беларусаў быў бы шанец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць