Улада3434

Брусель гатовы хоць зараз знізіць цану шэнгенскай візы для беларусаў

Улады Беларусі не спяшаюцца весці перамовы з Еўропай на гэту тэму, мяркуюць эксперты.

Пра гэта заявіў кіраўнік дэпартамэнту Расеі, «Усходняга партнэрства», Цэнтральнай Азіі, рэгіянальнага супрацоўніцтва і АБСЭ ў Эўрапейскай службе зьнешніх дзеяньняў Гунар Віганд, паведамляе радыё «Свабода».

Высокі эўрапейскі чыноўнік знаходзіўся 24–25 верасьня зь візытам у Менску. Ён правёў перамовы з прадстаўнікамі МЗС і дэмакратычнай супольнасьці Беларусі.

Гунар Віганд — уплывовы чыноўнік з апарату кіраўніцы зьнешняй палітыкі Эўразьвязу Кэтрын Эштан.

Андрэй Дзьмітрыеў, адзін зь лідэраў грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду», непасрэдна размаўляў з брусэльскім чыноўнікам: «Спадар Віганд сказаў, што на сёньняшні дзень Эўразьвяз адкрыты для супрацы зь Беларусьсю.

Мы размаўлялі пра кошт шэнгенскіх візаў. І ён сказаў, што зьнізіць іх кошт можна імгненна, як толькі беларускі бок падпіша дакумэнты, зьвязаныя з такой прапановай Эўразьвязу. І тады візы будуць каштаваць удвая таньней.

І гэта будзе выгадна ўсім — і беларусам, і эўрапейцам». Андрэй Дзьмітрыеў сказаў, што ўдзельнікі сустрэчы прапаноўвалі, каб Брусэль, не чакаючы згоды беларускіх уладаў, зьменшыў кошт уязных дакумэнтаў у аднабаковым парадку.

Аднак спадар Віганд адказаў, што такія рэчы немагчыма рабіць бяз згоды афіцыйнага Менску.

«І гэта сапраўды так», — кажа «Свабодзе» дырэктарка офісу «За дэмакратычную Беларусь» у Брусэлі Вольга Стужынская, якая даўно займаецца гэтай праблемай:

«Эўракамісія ўжо амаль два гады таму даслала беларускім уладам запрашэньне пачаць перамовы пра візавую фасілітацыю і рэадмісію. Таму што кошт візы можа быць зьніжаны да 35 з цяперашніх 60 эўра толькі пры ўмове, што беларускі бок пагодзіцца на гэты дыялёг.

Гэта магчыма толькі, калі абодва бакі пагаджаюцца. У аднабаковым парадку Эўразьвяз ня можа такога зрабіць. Таму што гэта дамова».

«Беларускія ўлады наўмысна не пачынаюць адпаведных перамоваў», — кажа палітоляг Алесь Лагвінец:

«Для ўладаў Беларусі супрацоўніцтва з Эўрапейскім Зьвязам ня ёсьць прыярытэтам. Яны б не хацелі шырэйшых кантактаў грамадзянаў Беларусі з грамадзянамі краін Эўрапейскага Зьвязу. Нават з апошніх заяваў Лукашэнкі бачна, што ён хоча прыпыніць частыя вандроўкі беларусаў за мяжу дзеля набыцьця тавараў штодзённага попыту.

Гэта эканамічна нявыгадна рэжыму. І гэтым усё тлумачыцца. І другое — я ўпэўнены, калі беларусы будуць вольна вандраваць у краіны блізкага замежжа за нашай заходняй мяжой, то яны будуць параўноўваць становішча тут і там і задаваць пытаньні. Таму тут усё зразумела. Дзяржава хоча кантраляваць сваіх грамадзянаў і ня хоча рабіць такія саступкі.

Гэта робіцца на шкоду інтарэсам Беларусі і яе простых грамадзянаў».

Высокі эўрапейскі чыноўнік, дарэчы, паведаміў, што дамова аб палягчэньні візавага рэжыму і аб рэадмісіі Эўразьвязу з Армэніяй хутка ўступіць у сілу.

На саміце «Ўсходняга партнэрства» ў Вільні напрыканцы лістапада плянуецца падпісаць падобныя дакумэнты з Азэрбайджанам.

І тады Беларусь застанецца ў найгоршым становішчы з усіх шасьці краін «Усходняга партнэрства».

Андрэй Дзьмітрыеў кажа, што патрабаваньне з боку Брусэля да беларускіх уладаў вызваліць усіх палітычных вязьняў застаецца нязьменным:

«Спадар Віганд падкрэсьліў, што асноўнай умовай пачатку сапраўднага дыялёгу і тых магчымасьцяў, якія Беларусь можа атрымаць ад Эўразьвязу, зьяўляецца вызваленьне палітычных вязьняў.

І яшчэ вельмі важна, што ён падкрэсьліваў: Эўразьвяз чакае, што ў Беларусі ня будуць зьяўляцца новыя палітычныя вязьні. Таму што вельмі важна вызваліць ня толькі тых, хто ўжо ёсьць, але і не працягваць такую практыку».

Каментары34

Цяпер чытаюць

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»17

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

«Я не маю намеру з гэтым мірыцца». Кіраўнік МУС Літвы хоча праверыць дзейнасць Вольгі Карач16

Z-блогерцы Таццяне Манцян далі 1,5 года калоніі. Яна заклікала да гвалту ў дачыненні да «сацыяльнай групы асоб «ахранота»19

Дроны з пярцовым спрэем, чатырохногія робаты і штучны інтэлект. Як Японія тэхналогіямі абараняецца ад мядзведзяў2

Жанчына са Смаргонскага раёна дапамагла вярнуць бацькам чатырохгадовага хлопчыка10

«Людзі каментавалі, што сальманела ўвайшла ў чат». Беларус паехаў працаваць у Крэмніевую даліну — і стаў кулінарным блогерам на 28 мільярдаў праглядаў8

Беспілотнік на выходных заляцеў у Брэсцкую вобласць і накіраваўся да мяжы з Польшчай3

«Здарылася тое, чаго баяліся». Падрабязнасці падзення роўпджампера з вышкі пад Мінскам7

Рубіа заявіў пра праграмны збой у сістэме ранняга папярэджання Украіны11

«У 2015‑м выйграў $10 тысяч». Беларусы ўзгадваюць, як і колькі выйгравалі ў латарэі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»17

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць