Эканоміка77

За месяц чыстыя замежныя актывы банкаўскай сістэмы зменшыліся ў 12 разоў і наблізіліся да нуля

Да канца кастрычніка яны скоцяцца на адмоўны ўзровень.

Чыстыя замежныя актывы банкаўскай сістэмы лічацца адным з найважнейшых індыкатараў здароўя беларускага фінансавага рынку.

Гэта розніца паміж усімі «багаццямі» банкаў — золатам, замежнымі дэпазітамі, каштоўнымі паперамі — і абавязальніцтвамі перад замежжам.

У Беларусі апошніх гадоў праблемы ўзнікаюць, як толькі ўзровень гэтых актываў падае ніжэй за $2 мільярды.

Упершыню гэта здарылася ў пачатку 2009 і адлюстравалася ў 20%-най дэвальвацыі рубля. Прычым эканоміку гайдала ўвесь год.

На мяжы $2 мільярдаў чыстыя замежныя актывы банкаўскай сістэмы вагаліся і летам 2010, калі ў дзяржавы часам бракавала грошай нават на тое, каб расплаціцца за газ.

Крутое піке чакала эканоміку ў 2011. Актывы скаціліся за «неабходны паказчык» яшчэ за два месяцы да прэзідэнцкіх выбараў. У маі 2011 яны складалі катастрафічныя -$2,5 мільярда.

І вось цяпер індыкатар сігналізуе пра небяспеку чарговага абвалу. Праблемы пачаліся яшчэ год таму, аднак падушка бяспекі дазваляла не заўважаць іх. Апошнія месяцы актывы скарачаліся на $500—600 мільёнаў штомесяц.

А ў верасні падзенне дасягнула $850 мільёнаў!

У выніку чыстыя замежныя актывы банкаўскай сістэмы апусціліся да $76 мільёнаў. Калі дынаміка не зменіцца, то яны ўжо ў гэтым месяцы апынуцца на адмоўным узроўні.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Што вядома пра арышт і зняволенне сенатара Ігара Сяргеева, дырэктара Беларускага цэментнага завода3

Што вядома пра арышт і зняволенне сенатара Ігара Сяргеева, дырэктара Беларускага цэментнага завода

Усе навіны →
Усе навіны

«Проста ваў!» Вікіпедыст уразіўся, як хвацка ШІ ўжо чытае мудрагелістыя рукапісы тарашкевіцай4

Расійскае ТБ надае непрапарцыйна шмат увагі сепаратысцкім рухам на Захадзе. Навошта гэта робіцца?7

У Беларусі з'явяцца тэрміналы для самастойнага атрымання электроннага лічбавага подпісу3

Як законна пазбавіцца ад небяспечнага дрэва ў двары і не атрымаць штраф

У РНР знайшлі крытычныя дзіркі. Пад пагрозай 70 працэнтаў сайтаў2

Віцебскі студэнт стварыў праграму для кантролю за станам радзімак

У Мінску рабочы зваліўся з даху і загінуў1

У Мінску адкрылі яшчэ адзін Mak.by9

Памочнік Пуціна: Справа ідзе да завяршэння канфлікту ва Украіне11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра арышт і зняволенне сенатара Ігара Сяргеева, дырэктара Беларускага цэментнага завода3

Што вядома пра арышт і зняволенне сенатара Ігара Сяргеева, дырэктара Беларускага цэментнага завода

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць