Афіша

Фестываль «Лятучы стол Караткевіча» пачынаецца сёння

Кнігарні «логвінаЎ» (Незалежнасці 37а) падарылі легендарны пісьмовы стол, за якім Уладзімір Караткевіч напісаў «Каласы пад сярпом тваім» і «Чорны замак Альшанскі». І гэта выдатная нагода для літаратурнага фестывалю!

Цэлы лістапад раз на тыдзень у кнігарні «логвінаЎ» і галерэі «Ў» будуць адбывацца літаратурныя, музычныя і мастацкія імпрэзы, прысвечаныя Уладзіміру Караткевічу, з удзелам паэтаў, спевакоў і мастакоў. На кожнай імпрэзе фестывалю самых актыўных чакаюць «лятучыя» прэзенты ад кампаніі «Будзьма беларусамі!».

Расклад імпрэзаў фестывалю «Лятучы стол Караткевіча»

6 лістапада. Кнігарня «логвінаЎ». 19.00. Сакрэты зайцаў-півавараў

Зусім неафіцыйнае, але, тым не менш, дужа ўрачыстае адкрыццё фестывалю «Лятучы стол Караткевіча». Пра свайго Караткевіча раскажуць Адам Глобус, Уладзімір Арлоў, Кася Камоцкая, Анатоль Івашчанка і Антон Рудак. Чакаюцца нечаканыя госці. Вядоўца – Андрэй Хадановіч. Арганізатары – кнігарня «логвінаЎ» і кампанія «Будзьма беларусамі!»

9 лістапада. Кнігарня «логвінаЎ». 14.00. Дзікае маляванне

Другое мерапрыемства фестывалю «Лятучы стол Караткевіча» – прэзентацыя дзіцячага комікса Адама Глобуса »Дзікае паляванне і кароль Стах». Малявальны майстар-клас для дзетак правядзе мастачка Наталля Гарачая. Дзеткі і дарослыя, прыходзьце – будзем маляваць!

Арганізатары – кнігарня «логвінаЎ» і кампанія «Будзьма беларусамі!»

12 лістапада. Галерэя «Ў». 19.00. Скрыпка дрыгвы

На трэцяй імпрэзе фестывалю «Лятучы стол Караткевіча» Зміцер Вайцюшкевіч сыграе свае песні на вершы Караткевіча з альбома «Беларуская песня». Арганізатары – кнігарня «логвінаЎ» і кампанія «Будзьма беларусамі!»

19 лістапада. Кнігарня «логвінаЎ». 19.00. Karatkievič international

Чарговая імпрэза фестывалю «Лятучы стол Караткевічча», прысвечаная перакладам твораў Караткевіча на замежныя мовы. Прэзентацыя польскага перакладу рамана «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» з удзелам перакладчыцы Малгажаты Бухалік. А таксама аповед пра легендарнага нямецкага перакладчыка Норберта Рандаў (1929–2013). Вядоўца – Андрэй Хадановіч. Арганізатары – кнігарня «логвінаЎ» і кампанія «Будзьма беларусамі!»

26 лістапада. Кнігарня «логвінаЎ». 19.00.Быў. Ёсць. Буду.

У дзень народзінаў класіка выдавецтва «Мастацкая літаратура» на заключнай імпрэзе фестывалю «Лятучы стол Караткевіча» прадставіць публіцы першыя чатыры тамы поўнага збору твораў Уладзіміра Караткевіча. Выступоўцы – Віктар Шніп, Анатоль Верабей, нашчадкі пісьменніка. Арганізатары – кнігарня «логвінаЎ» і кампанія «Будзьма беларусамі!»

Уваход на ўсе імпрэзы – вольны. Сядзенне за легендарным сталом – дармавое. Лятучыя прэзенты – на падлёце. Катапультуйцеся да нас!

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым2

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым

Усе навіны →
Усе навіны

Колькасць загінулых ад расійскага ўдару ў Сумах вырасла да 343

Самая дарагая кватэра ў Асмалоўцы — як выглядае?1

Геафізік ацаніў перспектывы здабычы рэдказямельных металаў пад Маладзечнам, Жыткавічамі і Ляхавічамі5

«Сорамна за нашу медыцыну». Цяжарная беларуска абурылася просьбай радзільні8

Дзе ў Беларусі могуць пабудаваць новую АЭС?3

Дзясяткі аднолькавых аўтобусаў. Як звозілі людзей на канцэрты нявесткі Лукашэнкі12

Камунальнікі ў Іўі так абрэзалі дрэвы, што іх не адрозніць ад пальмаў4

Мігранты атакавалі польскіх памежнікаў. Сярод нападнікаў быў чалавек у беларускай форме11

«Нават мой сябар Пазняк мяне ўжо не папракае». Лукашэнка паразважаў пра беларускі нацыяналізм і ці хапае яго ў Беларусі102

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым2

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць