Абсалютны рэкорд: канькабежцы Нідэрландаў заваявалі на Алімпіядзе 19 медалёў
Канькабежцы зборнай Нідэрландаў заваявалі 19 медалёў на Гульнях-2014, палепшыўшы ўласны рэкорд па колькасці ўзнагародаў для краіны ў адным відзе спорту на зімовых Алімпіядах.
Сёння галандскія канькабежцы — Ёрыт Бергсма, Свен Крамер і Боб Дэ Ёнг — занялі тры першыя месцы на дыстанцыі 10 000 м на Алімпійскіх гульнях у Сочы.
Ранейшае дасягненне належала зборнай Аўстрыі ў горных лыжах у Турыне-2006 - 14 медалёў.
У Ванкуверы-2010 спартсмены з Нідэрландаў у гэтых спаборніцтвах 7 разоў траплялі на подыум, у Турыне-2006 — 9 разоў.
Яшчэ адзін медаль Нідэрланды заваявалі ў шорт-трэку.
| Месца | Краіна | Золата | Срэбра | Бронза | Усяго |
| 1 | Германія | 8 | 3 | 4 | 15 |
| 2 | Нарвегія | 7 | 4 | 7 | 18 |
| 3 | Галандыя | 6 | 6 | 8 | 20 |
| 4 | Расія | 5 | 8 | 6 | 19 |
| 5 | ЗША | 5 | 4 | 10 | 19 |
| 6 | Швейцарыя | 5 | 2 | 1 | 8 |
| 7 | Беларусь | 5 | 0 | 1 | 6 |
| 8 | Канада | 4 | 8 | 4 | 16 |
| 9 | Польшча | 4 | 0 | 0 | 4 |
| 10 | Кітай | 3 | 2 | 1 | 6 |
Каментары