Свет

Украіна адмовілася ад удзелу ў сустрэчы намеснікаў міністраў замежных спраў СНД у Мінску

 Сустрэча намеснікаў міністраў замежных спраў краін СНД, якую планавалася правесці ў выканкаме Садружнасці ў Мінску 14 сакавіка, не адбудзецца.

Як паведамілі ў выканкаме, такое рашэнне прынята з прычыны адмовы ад удзелу Украіны, без якой правядзенне сустрэчы немэтазгоднае. Між тым, як паведаміў 13 сакавіка на брыфінгу прэс-сакратар беларускага МЗС Дзмітрый Мірончык, у сустрэчы, што планавалася, ад Беларусі павінен быў удзельнічаць першы намеснік кіраўніка знешнепалітычнага ведамства Аляксандр Міхневіч. Мірончык падкрэсліў, што Беларусь падтрымлівае правядзенне такой сустрэчы ў Выканкаме СНД у Мінску. 

Нагадаем, у сувязі з апошнімі падзеямі ў Крыме старшыня СНД Украіна ініцыявала правядзенне пазачарговага пасяджэння Савета міністраў замежных спраў (СМЗС) краін Садружнасці. Першапачаткова яго прапаноўвалася правесці ў Кіеве 7 сакавіка. Аднак шэраг краін, у тым ліку Беларусь, выказаліся за перанос сустрэчы на больш позні тэрмін для ўзгаднення праектаў дакументаў, якія выносяцца на абмеркаванне СМЗС, і правядзенне папярэдніх кансультацый. Пасля гэтага ўкраінскі бок прапанаваў іншую дату пазачарговага СМЗС — 12 сакавіка. 

11 сакавіка на закрытым пасяджэнні Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў краін СНД пры статутных органах Садружнасці ў Мінску было вырашана не праводзіць сустрэчу ў Кіеве 12 сакавіка «ў сувязі з адсутнасцю згоды большасці дзяржаў — удзельніц СНД». Пастаянныя прадстаўнікі падтрымалі прапанову аб правядзенні 14 сакавіка ў Мінску сустрэчы на ўзроўні намеснікаў міністраў замежных спраў СНД для абмеркавання сітуацыі ва Украіне. 

Адмову партнёраў па СНД правесці пазачарговае пасяджэнне СМЗС 12 сакавіка ў Кіеве ўкраінскі бок расцаніў як «фактычнае самаўхіленне СНД ад вырашэння і нават абмеркавання сітуацыі ва Украіне і ў Аўтаномнай Рэспубліцы Крым». З такой заявай выступіла пастаяннае прадстаўніцтва Украіны пры каардынацыйных інстытутах СНД. «Штучнае зацягванне тэрмінаў правядзення такога пасяджэння толькі параджае атмасферу ўзаемнага недаверу і тым самым памяншае аўтарытэт СНД», — гаварылася ў заяве. 

12 сакавіка в.а. міністра замежных спраў Украіны Андрэй Дзяшчыца ў інтэрв`ю радыёстанцыі «Эхо Москвы» заявіў, што Украіна можа выйсці з СНД па прычыне няздольнасці арганізацыі служыць інструментам вырашэння канфліктаў паміж яе членамі. Паводле слоў Дзяшчыцы, СНД і яго ўдзельнікі не рэагуюць на патрабаванні Украіны склікаць экстраннае пасяджэнне на ўзроўні кіраўнікоў МЗС з-за крызісу ў Крыме. «Калі мы, як краіна, якая старшынствуе, звяртаемся ў Выканкам СНД і просім склікаць экстранную нараду, і ніхто не рэагуе на сітуацыю, калі адна з краін-суседзяў нападае ўзброеным шляхам на іншую, тады навошта такая арганізацыя, калі яна не адыгрывае ніякай ролі?» — сказаў кіраўнік МЗС Украіны.

Каментары

Цяпер чытаюць

Мабільным аператарам забаранілі заганяць беларусаў у вялікі мінус8

Мабільным аператарам забаранілі заганяць беларусаў у вялікі мінус

Усе навіны →
Усе навіны

«Пра страту $78 000 я б моцна перажывала». Беларуска своечасова адмовілася ад купляння кватэры3

«Увечары тэлефануе лекар з паліклінікі і распавядае вынікі аналізаў — гэта проста шок!» Беларусы распавялі пра медыцыну ў Літве12

Ананімы — гісторыі беларусаў, якім прыходзіцца шыфравацца, бо рэжым лічыць іх дзейнасць «крыміналам»10

Праезд у мінскай маршрутцы, што меўся падаражэць да пяці рублёў, будзе каштаваць меней

Выйшаў серыял «Малады Шэрлак» ад Гая Рычы

Мінсувязі распавяло, дзе ў Беларусі паскорыўся інтэрнэт, а дзе прыйдзецца пачакаць1

Гродна, Беласток, Коўна — параўноўваем, дзе прасцей купіць кватэру чалавеку з сярэднім заробкам16

Віктар Бабарыка ў Бруселі прэзентаваў партыю «Разам» і расказаў пра тры важныя кірункі яе працы40

Як сёлета зменіцца Кастрычніцкі раён Мінска 

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мабільным аператарам забаранілі заганяць беларусаў у вялікі мінус8

Мабільным аператарам забаранілі заганяць беларусаў у вялікі мінус

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць