Здарэнні1919

У Мінску кіроўца BMW пад спайсамі праехаў праз увесь горад, здзейсніў дзясятак ДТЗ, а пры затрыманні ўскрыў вены

«Каля 17.30, 24 сакавіка, у дзяжурную частку ДАІ паступіла інфармацыя, што кіроўца чорнага BMW 7-series здзейсніў ДТЗ у Першамайскім раёне і з'ехаў з месца. Далей у ДАІ сталі звяртацца грамадзяне з паведамленнямі пра новыя сутыкненни на шляху руху BMW, траекторыя руху аўтамабіля, па словах відавочцаў, была неадэкватнай, манера руху — агрэсіўнай, хуткасць — настолькі высокай, наколькі дазваляў шчыльны гарадскі трафік, — распавялі ў ДАІ Мінска.

Чапляючы адну машыну за другой, кіроўца даехаў да Маскоўскага раёна.

«Тут экіпажы ДАІ працягнулі пераслед, аднак каля 19.00 кіроўца кінуў аўтамабіль у раёне вуліцы Мініна і стаў уцякаць ад супрацоўнікаў міліцыі. Інспектары кінуліся за ім, і на іх вачах мужчына, падняўшы з зямлі брудную бутэльку, разбіў яе і аскепкамі стаў ускрываць вены», — распавяла прадстаўнік ДАІ Маскоўскага раёна Любоў Трапашка.

Кіроўцу скруцілі, небяспечныя прадметы ў яго забралі. Медыкі аказалі мужчыну першую дапамогу і даставілі яго ў БХМД.

«Там кіроўца прызнаўся, што ўжываў белы парашок пад назвай «Хуткасць», вынікі экспертызы будуць гатовыя пазней,» — распавяла прадстаўнік ДАІ.

Інспектары ДАІ дзяжураць у аддзяленні, куды шпіталізаваны кіроўца, каб апытаць мужчыну, калі ён прыйдзе ў сябе».

Высветлілася, што мужчына ўжо прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці па ч.1 арт.18.16 КоАП за кіраванне ў стане алкагольнага або наркатычнага ап'янення. На чым тады трапіўся кіроўца — «п'янцы» ці наркотыках — будзе ўстаноўлена пазней, аднак у яго дзеяннях не ўгледжваецца паўторнасці — з моманту папярэдняга правапарушэння прайшло каля 1 года і 2 месяцаў.

Колькі ўсяго ДТЗ здзейсніў сёння кіроўца чорнага BMW у стане наркатычнага ап'янення, таксама будзе вядома пазней: да гэтага часу супрацоўнікі ДАІ Мінска абагульняюць інфармацыю з раёнаў, аднак, як мяркуецца, іх будзе не менш за дзясятак.

Каментары19

Цяпер чытаюць

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі27

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Усе навіны →
Усе навіны

Хто быў першым намінантам на Нобелеўскую прэмію з Беларусі і што пра кандыдатаў-суайчыннікаў вядома з рассакрэчаных архіваў

Суддзю Брысіну, якая прысудзіла Паўлу Белавусу 13 гадоў калоніі, адправілі на пенсію і выдалі знак «За адданасць правасуддзю»4

Украіна знішчыла чатыры расійскія суперсучасныя самалёты Су-34М на аэрадроме ў Барысаглебску20

Офіс Беларускага пашпартнага цэнтра ў Вільні зачыняецца, праца працягнецца без офіса36

Псіхалогія суперагента: як адна з самых паспяховых аперацый КГБ закончылася найбольшым правалам17

У Разані пасля атакі дронаў гарыць нафтаперапрацоўчы завод5

Пачобут зноў плануе прыехаць у Беларусь8

У буйных гарадах пачалі падаць цэны на кватэры. Што адбываецца?10

«Я б на хаду выскачыла». Па Мінску ездзіла машына са змяёй на капоце5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі27

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць