Свет66

Тры галоўныя версіі забойства Сашка Белага

Галоўная з іх, якую разглядае міліцыя — бандыцкія разборкі.

Каардынатара «Правага сектара» Аляксандра Музычку па мянушцы «Сашко Білы» расстралялі ўначы пад Роўна. Паведамленні пра абставіны супярэчлівыя — ад разборак паміж кампаніямі ў кавярні «Карасі» да нападу на будынак узброенай групы невядомых, якія захапілі актывіста «Правага сектара» і забілі яго двума стрэламі ў сэрца. Праводзіцца расследаванне, распачатая крымінальная справа.

Як паведамляе Еspreso.Tv, на сённяшні дзень існуе тры версіі. Першая — «бандыцкія разборкі». Як вядома, «Сашко Білы» быў вядомай асобай «у пэўных колах», за рэкет ён адбываў тэрмін зняволення.

Другая версія — расійскі след, і ў бліжэйшы час нейкая расійская тэрарыстычная арганізацыя ці прарасійская ва Украіне можа ўзяць адказнасць за забойства. Аднак мяркуецца, што расіянам было нявыгадна забіваць Музычку менавіта цяпер — яго дзейнасць актыўна выкарыстоўвалася ў прапагандысцкіх мэтах, на расійскіх тэлеканалах «Білым» палохалі людзей, паказвалі, якая анархія ва Украіне.

Трэцяя версія — інсцэніроўка з мэтай «падставіць» украінскіх сілавікоў. Як вядома, сам «Сашко Білы» заявіў, што рашэнне пра яго знішчэнне прынялі кіраўніцтва Генпракуратуры і МУС Украіны, паколькі яны баяліся яго арыштаваць. Пра гэтую версію нагадалі паплечнікі Аляксандра Музычкі пасля яго забойства.

Мяркуецца, што праз такую правакацыю, якая можа справакаваць пэўныя дзеянні «Правага сектара», расійскія СМІ атрымаюць чарговую магчымасць паказаць «анархію і жахі ва Украіне», «разборкі майданаўскай мафіі». Каб нейтралізаваць такі сцэнар, МУС і СБУ Украіны мусяць аператыўна знайсці забойцаў, адзначае espreso.tv.

Каментары6

Цяпер чытаюць

ЗША самі пачынаюць блакаду Армузскага праліву24

ЗША самі пачынаюць блакаду Армузскага праліву

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр Ігар Ціткоўскі2

Трамп заявіў, што караблі ВМС ЗША зайшлі ў Армузскі праліў і «ачышчаюць» яго5

Імператарскага пінгвіна і антарктычнага марскога коціка прызналі відамі пад пагрозай знікнення

Упершыню за дзесяцігоддзе «Беллакт» спрацаваў з мінусам, ды яшчэ і агромністым. І вось чаму5

«Вашыя парады мне вельмі дапамаглі». Святлана Ціханоўская павіншавала Івонку Сурвілу з юбілеем2

У Гомелі на рэканструкцыю канферэнц-залы мясцовай міліцыі патрацяць мільён даляраў4

Борыс Джонсан таемна правёў двое сутак на фронце пад Запарожжам23

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі25

Свіслач у Мінску будуць перазапускаць2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША самі пачынаюць блакаду Армузскага праліву24

ЗША самі пачынаюць блакаду Армузскага праліву

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць