Меркаванні77

Рыхтуймася, панове!

 

Афіцыйны Менск рыхтуецца да чэмпіянату свету па хакеі з шайбай. Рыхтуецца як да ваенна-паліцэйскай аперацыі

Ужо тое, што чэмпіянат пачынаецца 9 траўня, пра нешта ды кажа. Але больш цікава было чытаць паведамленне пра тое, што неба над Менскам падчас правядзення ЧС-2014 будуць патруляваць баявыя верталёты і знішчальнікі. Як той казаў, для поўнага камплекту не хапае танкаў і бронетранспарцёраў на скрыжаваннях вуліц ды баявых катэраў на Свіслачы.

Ствараецца ўражанне, што на Беларусь нехта збіраецца напасці, бо ў час чэмпіянату, як нас інфармуюць, актыўна будуць выкарыстоўвацца таксама самалёты далёкага радыёлакацыйнага выяўлення. Гэтымі самалёцікамі дапамогуць Ваенна-паветраным сілам Беларусі ВПС Расіі.

Учора, за месяц да чэмпіянату, прайшло адмысловае пасяджэнне Рады бяспекі. Куртаценькую інфармацыю пра гэтае пасяджэнне дало казённае Беларускае тэлеграфнае агенцтва.

Само сабой, удзельнікі пасяджэння абмяркоўвалі, як «гарантаваць бяспеку ўдзельнікаў і гасцей». Але галоўнае, як заявіў Лукашэнка і як перадае БелТА, — «не дапусціць ніякіх правакацый».

Што маецца на ўвазе пад словам «правакацыі», мы, беларусы, добра ведаем. Гэта значыць не дапусціць ніякіх актаў пратэсту супраць дыктатуры, супраць падпарадкавання нацыянальных інтарэсаў Беларусі інтарэсам Крамля і да т.п.

Калі я штосьці разумею пра гэты рэжым, дык з лёгка магу прадказаць, што апазіцыйнае дэмакратычнае поле Беларусі перад пачаткам чэмпіянату чакае вялікая зачыстка. Рыхтуюцца праскрыпцыі. Не выключаю, што праскрыпцыі ўжо складзены, што ідзе толькі іх дапаўненне і ўдакладненне.

Хапун пачнецца да прыезду афіцыйных замежных дэлегацый і журналістаў, бо перад «органамі» пастаўлена задача «зрабіць так, каб гэтыя меры бяспекі… не кідаліся ў вочы» ўдзельнікам і гасцям спаборніцтваў, а таксама журналістам.

Зноў апазіцыянеры-дэмакраты будуць мацюкацца, зноў будуць размахваць рукамі, выкрыкваць антыпрэзідэнцкія лозунгі, хапацца за гузікі і пагоны доблесных ахоўнікаў парадку… Не выключаю, што ў гэтыя дні ўжо ідзе вучоба будучых хапальнікаў, даюцца ім індывідуальныя ўстаноўкі, ідзе падрыхтоўка памяшканняў, у якіх будуць утрымлівацца арыштанты. Ну, і асабліва актыўная АГП ўжо мае праблемы з Міністэрствам юстыцыі.

Каментары7

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?6

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?

Усе навіны →
Усе навіны

У Германіі ўшчэнт п'яны малады беларус-бяспраўнік збіў матацыкліста і ўцёк5

Пуцін змяніў «план перамогі»: замест прарыву на фронце — вайна гарадоў35

Пілот Flydubai хацеў разбіць самалёт аб тэрмінал аэрапорта ў Тэль-Авіве2

У Расіі магчымая ўспышка чумы. Нават Белы дом сочыць за сітуацыяй18

Беларусь адправіла партыю калію ў ЗША11

Маладую маці з Пінска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»4

У вадаёмах Беларусі распаўсюджваюцца медузы

Хто з беларускіх бізнэсаў увайшоў у топ-501 найбуйнейшых кампаній Латвіі1

Як на ўскраіне Мінска будуецца квартал панэльных таўнхаусаў ФОТЫ3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?6

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць