Ад рэдакцыі1212

«Як вам можна дапамагчы ў распаўсюджванні нашай мовы?»

Пытанне ад Андруся Q. «Ці плануецца працягваць вялікую справу, якую рабіў Юрась Бушлякоў, — даць магчымасць тым, хто любіць мову, удасканальваць яе? Ці ведаеце пра спробы выдання беларускага тлумачальнага слоўніка класічным правапісам? Парайце месцы, дзе можна набыць літаратуру класічным правапісам, можа, штосьці выходзіць у замежжы? Як вам можна дапамагчы ў распаўсюджванні нашай мовы?»

1) Удасканальваць мову найлепш, чытаючы добрых аўтараў. Таксама мы на сайце NN.BY публікуем падборкі тыповых памылак. Зной­дзеце іх у рубрыцы «Мова».

2) Класічным правапісам — здаецца, не рыхтуецца. Але Вікіпедыя дае найлепшую магчымасць калектыўнай працы над такім слоўнікам. Ведаем, што Інстытут мовазнаўства АН (цяпер аддзяленне ў аб’яднаным інстытуце мовы і літаратуры) гатовы да выдання 14­-тамовага акадэмічнага Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы.

3) На нашу думку, канцэнтрацыя на класічным правапісе на сёння не плённая. Прынамсі, украінцы так не рабілі і не робяць. Наадварот, яны аддалі перавагу дзейнасці на школьным правапісе.

4) Літаратура класічным правапісам цяпер з'яўляецца ў выданнях «Arche» і радыё «Свабода». У замежжы вельмі мала друкуецца, там інтэлектуальныя сілы невялікія. Кнігі класічным правапісам знойдзеце ў мінскіх кнігарнях. А таксама ў інтэрнэце.

5) Распаўсюджванне мовы — тут спосабы дзейнасці ясныя. 1) Умацаванне СМІ на беларускай мове + неінфармацыйных інтэрнэт­рэсурсаў (Вікіпедыя). 2) Развіццё адукацыі і навукі на мове. 3) Стварэнне вялікіх твораў мастацтва на мове. 4) Грамадская дзейнасць (гуртаванне людзей, для якіх мова дарагая). 5) Палітычнае змаганне (заваёва шанцаў для дзяржаўнай падтрымкі мовы). У аснове ўсяго гэтага стары як свет прынцып: трэба, каб людзі, якім мова дарагая, добра зараблялі, узбагачаліся і аддавалі на гэтыя пяць задач дзесяціну сваіх прыбыткаў. Паказальна, што ворагі беларушчыны найбольш заклапочаныя на сёння тым, каб адрэзаць яе ад фінансавых рэсурсаў, і беларускія праекты задыхаюцца ад безграшоўя.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага1

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

Маскоўскае РУУС Мінска засталося без начальніка3

Вынеслі прысуд маці, якая забіла нованароджанага сына5

Пад Брэстам кітайцы будуюць цяпліцу, дзе за агуркамі і памідорамі будзе сачыць штучны інтэлект1

Больш за 200 кліентаў пацярпелі ад фірмы «Кухні Чэры», што рэкламаваў прапагандыст Тур з жонкаю3

49‑гадовага праграміста з Бабруйска асудзілі па палітычнай справе

Пісьменнік Джэфры Арчэр памёр за суткі да выхаду сваёй новай кнігі1

«Я — Джэйн Доу». Справа аб групавым згвалтаванні ў элітным універсітэце запусціла новы сусветны флэшмоб36

Беларусаў запрашаюць абдымацца з незнаёмцамі. Цана пытання — 65 рублёў6

Польшча перакідвае на мяжу з Украінай войскі, танкі і сістэмы Patriot5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага1

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць