На тэрыторыі гандлёвага цэнтра «Паркінг» у Мінску 13 мая супрацоўнікі міліцыі Мінскай вобласці і падатковай інспекцыі ў ходзе «кантрольнай закупкі» затрымалі 24-гадовага індывідуальнага прадпрымальніка з Пінска.
Як паведамілі БелаПАН ва УУС Мінскага аблвыканкама, мужчына, парушаючы дзейнае заканадаўства, рэалізоўваў некурыльны тытунёвы выраб насвай. Пры аглядзе аўтамашыны «Фальксваген-Гольф» знойдзена і канфіскавана 39,165 кг насвая, што належаў прадпрымальніку. Кошт партыі тавару складае 33 млн. 570 тыс. рублёў.
Супрацоўнікамі падатковай інспекцыі па Мінскім раёне ў дачыненні да парушальніка складзена некалькі адміністрацыйных пратаколаў.
Цяпер чытаюць
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім
Каментары