Грамадства44

Новыя французскія цягнікі не змяшчаюцца ля платформаў

Кіраўнікі чыгуначнай прамысловасці Францыі вымушаныя прызнаць канфуз.

Alstom і канадская Bombardier спецыяльна для рэгіянальнай сеткі чыгунак пабудавалі 341 пасажырскі цягнік, выдаткаваўшы каля 15 млрд еўра. Іх эксплуатацыя павінна пачацца да канца 2016 года. Але праблема ў тым, што яны занадта вялікія для многіх станцый.

Міністр транспарту Фрэдэрык Кювіе назваў сітуацыю трагікамічнай. Неабходна перабудаваць каля 1300 платформаў па ўсёй Францыі, каб яны маглі прыняць новыя цягнікі. Гэта абыйдзецца ў 50 млн еўра.

Як заявілі дзяржаўная чыгуначная кампанія SNCF і аператар чыгуначнай сеткі RFF, новыя цягнікі былі пабудаваныя па міжнародных стандартах. Але іх вагоны (усяго больш за 2000) аказаліся занадта шырокімі для многіх станцый. Відавочна, замаўляючы цягнікі, SNCF і RFF не ўлічылі, што многія платформы былі пабудаваныя да прыняцця гэтых стандартаў каля 30 гадоў таму. Таму RFF перадала SNCF няслушныя памеры платформаў.

Памылку знайшлі «трошкі запозна», прызнаў прэзідэнт RFF Жак Рапапорт. «Гэта як калі б вы купілі новы Ferrari і зразумелі, што ён не змяшчаецца ў гаражы. Таму што да гэтага ў вас не было Ferrari», — сказаў радыёстанцыі France Info Крыстоф Пьянаэль, дырэктар RFF па сувязях з грамадскасцю.

Прычынай таго, што адбылося, Кювіе назваў блытаніну ў чыгуначнай сістэме, выкліканую падзелам функцый паміж SNCF і RFF некалькі гадоў таму. Гэтага патрабавалі законы Еўрасаюза, які такім чынам хацеў зрабіць сістэму больш канкурэнтнай. Таму ўрад Францыі настойвае на правядзенні рэформы. Тады б аператары цягнікоў і чыгуначных сетак знаходзіліся пад крылом адной каардынуючай арганізацыі, але, паколькі паміж імі захоўваўся б падзел, правілы ЕС не парушаліся б.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў2

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы вызначылі адну дэталь, якая істотна павышае ўвагу да вашага профілю ў дадатку для знаёмстваў

Фёдар Паўлючэнка настойвае: Мельнікава выглядае як чалавек пасля цяжарнасці26

УСУ ўпершыню знішчылі расійскі верталёт оптавалаконным дронам1

Украінскія дарадцы былі ў шоку, калі ў Персідскім заліве на адну цэль выпускалі восем ракет Patriot — агульным коштам $25 мільёнаў10

У Беларусі жывуць два віды вераб'ёў. А як іх адрозніць?1

Хакейнае «Дынама» прымусілі зменшыць цэны на квіткі

Пад Масквой разбіўся лёгкаматорны самалёт. Верагодна, яго збіла расійская СПА

У Стоўбцах з’явіўся арт-аб’ект па матывах Мікеланджэла1

З расійскай Бураціі пайшлі ваяваць супраць Украіны бацька і сын. Абодва загінулі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў2

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць