Грамадства11

Гамяльчанін Юрый Рубцоў шпіталізаваны пасля 30 сутак зняволення і галадоўкі

Грамадскі актывіст Юрый Рубцоў, які вызваліўся сёння з гомельскага ізалятара часовага ўтрымання (ІЧУ), шпіталяваны пасля 30 сутак зняволення і галадоўкі. 

Як паведаміў БелаПАН юрыст Леанід Судаленка, Рубцова павінны былі вызваліць у 4.10, аднак сустрэць яго каля гомельскага ІЧУ не ўдалося. «У вызначаны час дзяжурны паведаміў, што Рубцоў ужо вызваліўся, куды яго павезлі — невядома. Не ведалі, дзе знаходзіцца іх муж і бацька, таксама яго жонка і сын, якія сустракалі яго каля ІЧУ. І толькі пазней сваякі высветлілі, што Рубцова вывезлі з ІЧУ ў Чыгуначны райаддзел міліцыі для гутаркі», — сказаў юрыст. 

Калі Рубцова адпусцілі з РАУС, сваякі адвезлі яго ў бальніцу ў сувязі з дрэнным самаадчуваннем. 

Нагадаем, Рубцоў быў затрыманы міліцыяй у Мінску 26 красавіка пасля традыцыйнай акцыі апазіцыі «Чарнобыльскі шлях». На мітынгу ён быў апрануты ў футболку з надпісамі «Лукашэнка, сыходзь!» і «Арыштуйце мяне! Падстава? Я супраць Лукашэнкі». 28 красавіка суд Савецкага раёна сталіцы прызнаў яго вінаватым у «непадпарадкаванні законным патрабаванням службовай асобы», «дробным хуліганстве» і пакараў 25-сутачным арыштам. Футболку ў актывіста канфіскавалі. У знак пратэсту супраць прыгавору Рубцоў аб'явіў галадоўку. 

Вечарам 21 мая, пасля заканчэння тэрміну арышту, Рубцова з цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў адвезлі на чыгуначны вакзал Мінска і пасадзілі на цягнік да Гомеля, аднак пасля прыезду туды ён зноў быў затрыманы. 22 мая суд Чыгуначнага раёна Гомеля прыгаварыў яго на пяць сутак арышту нібыта за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі і нецэнзурную лаянку ў грамадскім месцы. Рубцоў зноў аб'явіў галадоўку. 

Такім чынам, галадоўка пратэсту гомельскага актывіста цягнулася 30 сутак. 

Каментары1

Цяпер чытаюць

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву6

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Усе навіны →
Усе навіны

У Калінкавічах да Дажынак у парку паставілі фэйкавую «Кацюшу» ФОТАФАКТ8

Зборная Беларусі атрымала першую перамогу ў сёлетняй Лізе нацый. І адразу разгромную10

«Жаночая піўная» ў Мінску пратрымалася на энтузіязме і расіянках толькі паўгода. Цяпер шукаюць інвестара24

Журналістка ў Вільні паспрабавала паразмаўляць з удзельнікам акцыі супраць міграцыі ў Літву. Аказалася, што ён не гаворыць па-літоўску ВІДЭА36

«Рыхтуюцца новыя справы». Як адбываюць 15‑гадовыя тэрміны былыя маёры КДБ Акінчыцы3

Уэльс запатрабаваў у Лондана такіх жа правоў, якія мае Шатландыя

На змену «Азэмпіку» хутка можа прыйсці новы прэпарат2

Папулярныя тварожныя сыркі Feelin хутка знікнуць з крамных паліц5

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву6

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць