Улада1212

Лукашэнка просіць супакоіцца праціўнікаў ЕАЭС: Ніякіх саступак Беларусь не патрабуе, мы свядома падышлі да падпісання

Лукашэнка просіць супакоіцца праціўнікаў эканамічнай інтэграцыі Казахстана, Расіі і Беларусі. Пра гэта ён заявіў у Палацы незалежнасці ў Астане, дзе праходзіць пасяджэнне вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў.

«Цяпер у прэсе ўздымаецца вэрхал: «Лукашэнка патрабуе саступак, выгандлёўвае бонусы для Мінска», гэта я цытую.

Ні то Расія, ні то Казахстан чарговы раз ўзвалілі на сябе цяжар эканамічных праблемаў Беларусі.

Хачу гэтай публіцы сказаць: спадары, супакойцеся. Мы з Расіяй, Казахстанам — удзельнікі сумеснага раўнапраўнага працэсу.

І калі будзем узвальваць нешта на плечы адзін аднаго, то гэта таксама на раўнапраўнай аснове. гэта наш сяброўскі саюз», — заявіў Аляксандр Лукашэнка ў ходзе пасяджэння ў вузкім фармаце, кажучы пра тое, што на сёння ў грамадстве з'явілася нямала апанентаў еўразійскай інтэграцыі.

«Ніякіх саступак Беларусь не патрабуе.

Кожны ў інтэграцыі выносіць нешта такое, што цікава для ўсіх. Гэты ўклад абсалютна не абавязаны вымярацца толькі тонамі або кубаметрамі.

Мы свядома падышлі да падпісання дамовы аб Еўразійскім эканамічным саюзе», — сказаў Лукашэнка.

Кіраўнік Беларусі адзначыў, што ў трох краін ёсць яшчэ магчымасці палепшыць агульныя дамоўленасці.

Лукашэнка нагадаў, што да гэтага моманту краіны — партнёры ішлі не адзін год.

«Кожны крок даваўся не проста, але мы заўсёды бачылі галоўную мэту: зрабіць так, каб нашы народы жылі ў міры і дружбе і маглі быць упэўненыя, што развіццё і ўмацаванне іх дзяржаў ажыццяўляецца на трывалай аснове ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. Жыццё паказала, што мы абралі правільны шлях, каб не дапусціць незваротнай дэзінтэграцыі постсавецкай прасторы, пачалі з утварэння СНД», — падкрэсліў Лукашэнка.

«Затым заснавалі ЕўрАзЭС, стварылі Мытны саюз, намецілі контуры Адзінай эканамічнай прасторы. Сёння мы выйшлі на фінішную прамую, якая прывяла нас да Еўразійскага эканамічнага саюза.

Мы, будучы «зборачным цэхам» Савецкага Саюза, як ніхто іншыя, адчулі патрэбнасць у аднаўленні эканамічных сувязяў на постсавецкай прасторы. Мы былі гатовыя, з улікам цікавасці кожнага, не разбураць рэгіянальную сістэму падзелу працы. Больш за тое, стварыць такую сістэму, дзе мы не канкуравалі б, а ўзаемна дапаўнялі адзін аднаго», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Беларусу на 100 гадоў забаранілі ўезд у Расію — за ўдзел у мінскіх маршах 2020 года6

Беларусу на 100 гадоў забаранілі ўезд у Расію — за ўдзел у мінскіх маршах 2020 года

Усе навіны →
Усе навіны

Расіяне ўдарылі па фабрыцы Roshen у Вінніцы

Лукашэнка задаволены вынікамі ўнясення на палі салігорскіх калійных адкідаў8

Беларус, які стаў расійскім наёмнікам, вярнуўся ў Слуцк — без увагі з боку сілавікоў. Заклікае іншых не паміраць за Расію19

Бацьку і сына Кабарчукоў, асуджаных у Беларусі за «тэрарызм», збіраюцца судзіць і ва Украіне2

Трое іншаземцаў, якіх тыдзень шукалі ў Баранавічах, знайшліся1

Дзяржваенпрам прэзентаваў пажарны комплекс на гусенічным ходзе на аснове савецкай баявой машыны2

Цяжарная беларуска выйшла ў Гданьску на адзіночны пікет супраць доўгай выдачы ДНЖ. Яна чакае ўжо больш за 470 дзён21

За калецтва 17‑гадовай дзяўчыны, на якую скінулі снег з даху Dana Mall, будуць судзіць дырэктара гандлёвага цэнтра2

Згарэў найстарэйшы крыты прадуктовы рынак Парыжа2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусу на 100 гадоў забаранілі ўезд у Расію — за ўдзел у мінскіх маршах 2020 года6

Беларусу на 100 гадоў забаранілі ўезд у Расію — за ўдзел у мінскіх маршах 2020 года

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць