Спорт11

Беларуская грацыя Станюта — у першай тройцы сусветнага рэйтынгу па шматбор'і

Меліціна Станюта — праўнучка легендарнай актрысы Стэфаніі Станюты.

Пасля нядаўняга паспяховага выступу на хатнім этапе Кубка свету па мастацкай гімнастыцы лідар зборнай Беларусі Меліціна Станюта ўвайшла ў тройку найлепшых сусветнага рэйтынгу ў алімпійскай дысцыпліне — індывідуальным мнагабор'і.

Станюта заняла на этапе Кубка свету ў Мінску 2-е месца ў гэтым відзе праграмы і ўзяла 25 рэйтынгавых ачкоў. Усяго на рахунку беларускі цяпер 99 заліковых балаў, што дазволіла ёй акупаваць 3-і радок сусветнага рэйтынгу ў алімпійскай дысцыпліне. Вядучыя пазіцыі ў ім займаюць дзве расіянкі - Яна Кудраўцава ( 135 ачкоў) і Маргарыта Мамун ( 130). Сярод найлепшых таксама знаходзяцца Ганна Рызатдзінава (Украіна; 95 ачкоў; 4-е месца), Марыя Цітова (Расія; 83; 5, Ен Чжэ Сон (Рэспубліка Карэя: 73; 6), Марына Дурунда (Азербайджан; 65,5; 7), Аляксандра Салдатава (Расія; 65; 8). Дзевятае месца, маючы аднолькавую колькасць рэйтынгавых балаў (па 52), дзеляць ізраільцянка Нэта Рыўкін і беларуска Кацярына Галкіна. У яшчэ двух прадстаўніц Беларусі пазіцыі такія: 17-я - Арына Шарапа (32), 47-я - Алена Балоціна (1,5).

Што тычыцца рэйтынгу ў асобных практыкаваннях, то лідар беларускай зборнай Меліціна Станюта ва ўсіх чатырох з іх таксама ўваходзіць у тройкі найлепшых. Другія месцы яна займае ў двух відах (абруч - 110 ачкоў, стужка - 109). У практыкаваннях з мячом (110) і булавамі (105) гімнастка ідзе трэцяй.

Пазіцыі ў сусветным рэйтынг-лісце каманд у групавых практыкаваннях (у мнагабор'і і асобных відах) будуць апублікаваныя пазней.

На этапе Кубка свету, які праходзіў у Мінску ад 30 мая да 1 чэрвеня, Меліціна Станюта чатыры разы ўздымалася на п'едэстал у асабістых спаборніцтвах. Да срэбнай узнагароды ў мнагабор'і яна дадала золата ў практыкаванні са стужкай, а таксама дзве бронзы ў кампазіцыях з мячом і булавамі. Беларуская каманда «групавічак» стала другой у практыкаваннях з 10-ю булавамі. Пасля гэтага кубкавага этапу ўся беларуская зборная пачала заключны этап падрыхтоўкі да чэмпіянату Еўропы- 2014, які стартуе 13 чэрвеня ў Баку (Азербайджан).

Каментары1

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі27

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна знішчыла чатыры расійскія суперсучасныя самалёты Су-34М на аэрадроме ў Барысаглебску20

Офіс Беларускага пашпартнага цэнтра ў Вільні зачыняецца, праца працягнецца без офіса36

Псіхалогія суперагента: як адна з самых паспяховых аперацый КГБ закончылася найбольшым правалам17

У Разані пасля атакі дронаў гарыць нафтаперапрацоўчы завод5

Пачобут зноў плануе прыехаць у Беларусь8

У буйных гарадах пачалі падаць цэны на кватэры. Што адбываецца?10

«Я б на хаду выскачыла». Па Мінску ездзіла машына са змяёй на капоце5

Трамп патлумачыў, чаму не называе Пуціна дыктатарам9

Прадстаўнікі разведкі ЗША прыгразілі «неадкладна» спыніць абмен данымі з Украінай у выпадку новых удараў па расійскіх НПЗ15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі27

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць