WTF! Якога чорта (камедыя)
Рэжысёр: Рафаэль Фрыдман
У ролях: Рэмі Гаяр, Патрык Рэйналь, Франк Брунэр, Элбан Іваноф, Сільвен Катан, Грэгары Нардэла, Брыджыт Маарці
Францыя, 81 хв.
У фільме расказваецца гісторыя рэальнага чалавека, які атрымаў шырокую папулярнасць дзякуючы сваім ролікам у інтэрнэце, правакатара, папулярнага коміка Еўропы Рэмі Гаяра.
Яго кліпы збіраюць мільярды праглядаў, у яго мільёны фанатаў. Але аднойчы ён вырашыў пасталець: ажаніўся, уладкаваўся на працу на аўтастаянцы, паабяцаў цяжарнай жонцы, што кінуў свае свавольствы і нават пачаў лячыцца ад жадання «быць чорт ведае кім і рабіць чорт ведае што».
Большая частка фільма складаецца з ролікаў, якія сапраўдны Рэмі Гаяр здымаў на схаваную камеру і выкладаў у інтэрнэце.
Меншая ўяўляе сабой кароткі аповед пра тое, як 39-гадовы мужчына, кінуўшы вясёлыя і часта небяспечныя прыдумкі, спрабуе зажыць звычайным сямейным жыццём дзеля кахання да дзяўчыны. Фінал гісторыі прадказальны. Стужка не мае вялікай мастацкай вартасці, такіх ролікаў у сеціве мільён, а жарты не заўсёды бяскрыўдныя. Цікавасць выклікае хіба што здольнасць Гаяра незаўважна пранікаць у месцы з добрай аховай, каб адздымаць на камеру свой жарт.
Каментары