Грамадства1111

У рублях…. у растэрміноўку: як міністр Снапкоў выкупіў у ЖРЭА апартаменты коштам $500 тысяч 

У папярэднім нумары «Нашай Нівы» (№24 ад 25 чэрвеня) мы расказвалі пра элітнае жыллё ў Драздах на вуліцы Піянерскай.

Чатыры шматкватэрныя дамы былі пабудаваныя ў канцы 2000-­х, забудоўшчыкам быў «Трэст Прамбуд». Элітныя кватэры прадаваліся па камерцыйнай цане, таму іх гаспадарамі перадусім станавіліся бізнэсмены.

Нашу ўвагу прыцягнулі дзве кватэры. Як паведамлялася раней, у кастрычніку 2010 спікер палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка загадкавым чынам прыватызаваў трохпакаёўку плошчай 114 м2 па адрасе Піянерская, 7.

Аднак сярод гаспадароў ёсць яшчэ чыноўнік пры высокай пасадзе. Адна з самых вялікіх кватэр у доме — чатырохпакаёвыя апартаменты плошчай 134 м2 — належыць міністру эканомікі Мікалаю Снапкову.

Сітуацыя з ягоным жыллём не менш заблытаная, чым у гісторыі Андрэйчанкі.

Дамы па Піянерскай маюць утульны ўнутраны дворык. На фота: від з пад'езда Мікалая Снапкова.

У студзені 2009 года Снапкоў, на той момант 40-­гадовы віцэ­губернатар Магілёўскай вобласці, пераязджае ў Мінск. Яго паклікалі працаваць намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта. Дарэчы, паводле ўказа «Аб стварэнні спецыяльнага службовага жыллёвага фонда», гэта не тая пасада, на якой ён адразу мусіць атрымаць службовую кватэру.

Снапкова прапісалі на тэрыторыі рэзідэнцыі прэзідэнта «Дразды», і ён пачаў шукаць, як вырашыць сваё жыллёвае пытанне.

І ўжо праз паўгода працы Снапкоў набыў агромністую чатырохпакаёўку ў доме на вуліцы Піянерскай, 7.

Паводле выпіскі з Адзінага дзяржаўнага рэгістра нерухомасці, у ліпені 2009 года чыноўнік узяў элітнае жыллё ў іпатэку.

У гэтым не было б нічога дзіўнага: гаспадары дзясяткаў дарагіх кватэр у Мінску куплялі нерухомасць, папярэдне ўзяўшы валюту пад працэнт у банку.

Пакуль яны цалкам не вернуць грошы, праваўласнікам кватэры лічыцца банк.

Але ў Снапкова сітуацыя зусім іншая. Па-­першае, іпатэку ён афармляў не ў банку, а ў… ЖРЭА. Як пазначана ў дакументах, праваўласнікам ягоных апартаментаў пакуль што з’яўляецца ЖРЭА Цэнтральнага раёна Мінска.

Па­-другое, купля для Снапкова была аформленая растэрміноўкай на пяць гадоў. Умовы ягонай дамовы невядомыя, але «растэрміноўка» звычайна ва ўмовах беларускай інфляцыі — гэта атракцыён нябачанай шчодрасці.

Кошт іпатэкі складаў 320 мільёнаў рублёў. У пачатку выплат, у ліпені 2009, курс быў каля 3000 рублёў. А цяпер ён ужо 10200. Адчуваеце розніцу?

Ужо ў гэтым месяцы Снапкоў разлічыцца з ЖРЭА і стане паўнавартасным гаспадаром сваіх апартаментаў.

* * *

Мікалай Снапкоў нарадзіўся ў 1969 у Магілёве. Закончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1991), Акадэмію кіравання (2001). У 1990—1994 працаваў эканамістам, старшым эканамістам, бухгалтарам у калгасах Магілёўшчыны і Гродзеншчыны. У 1994—1996 — эканаміст, галоўны эканаміст, намеснік кіраўніка ў дрыбінскім аддзяленні «Белаграпрамбанка», у 1996—2000 — намеснік старшыні Горацкага райвыканкама. У 2000—2009 — начальнік фінансавага ўпраўлення, а пасля намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама. У 2009 — намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта, са снежня 2009 — міністр эканомікі.

* * *

«Мікалай Снапкоў — чалавек новай генерацыі. Можа, ён і атрымлівае заўвагі праз тое, што яго прапановы і ідэі не зусім камфортна кладуцца на матрыцу цяперашніх эканамічных асноў. Але яго разважанні прымушаюць думаць людзей, якія звыкліся працаваць у раней існуючых умовах». Прэм’ер-­міністр Міхаіл Мясніковіч

* * *

Гэтая публікацыя НН, як і ранейшыя на гэтую тэму, грунтуецца на адкрытых крыніцах.

Каментары11

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску запрацаваў мабільны комплекс фіксацыі аплаты паркоўкі

Як жывуць Маўшукі з Пінска — у 2020‑м мужа і жонку пасадзілі, а дзяцей збіраліся адправіць у прытулак5

Трамп можа пачаць ваенную аперацыю ў Малі, дзе знаходзіцца «Афрыканскі корпус» Пуціна4

Простае дзеянне, калі доўга седзіце, зніжае смяротнасць ад раку: новыя высновы навукоўцаў5

Студэнцкія пратэсты ў Індыі сталі праблемай для прэм'ера Модзі. Адкуль узяўся рух «тараканаў»?1

У мінскім метро з пачатку года зафіксавана 100 інцыдэнтаў з пасажырамі

Грошы на развітанне і пахаванне Святланы Курс сабраныя

Японкі скардзяцца на валасатыя ногі мужчын у офісах. Гэта называюць «харасментам валасатымі галёнкамі»26

Арнэла Муці падаецца на атрыманне грамадзянства Расіі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць