У Барысаве ездзіць «Хамер» з надпісам «Хутин пуйло. UA respect» ФОТА
Вайна на Данбасе падзяліла беларускае грамадства. Карыстальнікі асноўных расійскіх сацыяльных сетак — odnoklassniki і vkontakte — адрозніваюцца цяпер не толькі па ўзроставым крытэрыі, але і па адносінах да падзеяў ва Украіне. Адны — адмоўчваюцца, другія трымаюцца альбо выразна боку Украіны, альбо выказваюцца супраць вайны як з’явы.
Асабліва гэта яскрава праявілася сярод жыхароў Барысава (Мінская вобл.) пасля таго, як стала вядома пра жыхарку вуліцы Трусава Наталлю Красоўскую, якая паехала ваяваць супраць Украіны ў Славянск, «забіваць украінцаў».
Барысаўскія карыстальнікі vkontakte пераважна асудзілі гэтую жанчыну.
Праўда, праявы стаўлення да Украіны рэдка сягаюць па за межы сацыяльных сетак. Найбольш яскрава сябе праявілі афлайн хіба што фанаты ФК БАТЭ з нашумелым пікетам у падтрымку кіеўскага Майдана.
І вось чарговы факт.
На стаянцы каля «Белаграпрамбанка» на бульвары Грэчкі ў Барысаве быў заўважаны пазадарожнік з яскравым лозунгам на заднім шкле: «Хутин пуйло. UA respect (г.зн. павага Украіне)».
-
«Я хачу развеяць міф, што я вельмі моцны чалавек, проста танк, бо многія ведаюць мяне з 2020-га». Размова з Галінай Казіміроўскай аб перамозе над цяжкім дыягназам
-
Грамадзяніна Чэхіі, які прыехаў да хворай маці ў Беларусь, асудзілі на шэсць гадоў
-
Унікальны тэлескоп вярнулі на верхнюю пляцоўку абсерваторыі Мінскага планетарыя
Цяпер чытаюць
«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек
«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек
Дарадца прэзідэнта Польшчы пракаментаваў зварот Калеснікавай і Золатавай: Лукашэнка выпускае некалькі дзясяткаў вязняў, а на наступны дзень затрымлівае новых
Каментары