Грамадства

На сядзібе Рэйтанаў у Грушаўцы хочуць зрабіць парк з альпакамі, дамы і банкетную залу ў стайні

Яшчэ нядаўна на галоўны дом сядзібы Рэйтанаў у Грушаўцы, што ў Ляхавіцкім раёне, было балюча глядзець. А сёння гэта ўжо шыкоўная лакацыя, куды прыязджаюць фатаграфавацца маладыя, піша «Анлайнер». Побач жа з сядзібай разгарнуліся маштабныя работы. Тут ствараюць «Авін парк» — месца, міма якога наўрад ці змогуць праехаць турысты.

Будучы «Авін парк» размешчаны адразу за старым панскім паркам і руінамі бровара. Акуратны лясісты ўчастак з прыгожа падстрыжаным газонам — гэта пачатак вялікага праекта. Хоць спачатку інвестар не задумваўся пра нешта маштабнае.

Так выглядае сядзіба ў Грушаўцы сёння

«Набылі зямлю насупраць сажалкі. Тады нават не думалі пра будучыню, вырашылі проста зачапіцца за гэта месца. У галаве былі пчолы, апі-дамкі (мы іх любім, умеем з імі працаваць і добра ведаем гэтую справу), але потым думкі пайшлі ў разгон», — так інвестар апісвае першыя крокі.

Думаць пра прыгожае, сапраўды, было даволі складана. Год таму лясістая тэрыторыя плошчай амаль два гектары нагадвала, хутчэй, дэкарацыі для здымак фільмаў пра выжывальнікаў, чым месца, дзе можна прыемна праводзіць час. Але завалы расчысцілі, сухастой высеклі і… атрымалі ідэальную пляцоўку для рэалізацыі самых смелых ідэй.

«Тут у нас будзе свой парк, плануем пасяліць на тэрыторыі некалькі альпак, каб гасцям было цікавей праводзіць час. Дзіцячую зону аддзелім валунамі — іх шмат тут назапасілася з суседніх палёў. А вунь у тым баку, парослыя мохам, ляжаць валуны, якія яшчэ пры панах сабралі. Іх таксама хочам выкарыстаць. Таксама ўлетку на беразе стане працаваць кавярня», — расказвае Міхаіл Шчука, дырэктар прыватнага прадпрыемства «Рэмтранстрак», які цяпер укладаецца і ў турыстычную сферу.

Справа ад «зялёнага астраўка» знаходзіцца панскае возера. Яно злучана з «вялікай зямлёй» доўгім водным каналам. Яго інвестару таксама трэба «ўпарадкаваць» — і мова не толькі пра тое, каб пабудаваць прыгожыя масткі і пераходы (яны таксама прадугледжаныя), у першую чаргу трэба «перабраць» інжынернае начынне: адрамантаваць шлюзы, арганічна ўпісаць неабходны тут трубаправод.

«Канал будзе заводнены. Не, Венецыі не атрымаецца, але таксама будзе прыгожа, — смяецца Міхаіл. — Возера пачысцім, зарыбім, у канале таксама будзе рыба жыць».

Пакуль работы засяроджаныя ў левым «крыле» «Авін парка». У правым толькі «накіды» і знаходкі: у адзін з дзён рабочыя выпадкова зачэрпнулі каўшом дзёран і знайшлі пад пластом вытаптанага сотнямі ног грунту гістарычную брукаванку.

Рабіць выгляд, што нічога не адбылося, не сталі — знялі зямельную «коўдру», аголіўшы амаль 1000 квадратаў брукаванкі, якая вядзе да стайні.

«На будоўлі, асабліва гістарычнай, відаць, заўсёды так: возьмешся за адно — абавязкова «чапляецца» нешта іншае», — заўважае Міхаіл.

Дарэчы, стайня (або карэтня, як цяпер мяркуюць) 1909 года пабудовы таксама трапіла ў склад новага комплексу. У ёй размесцяцца банкетныя залы. Плошча больш за 700 «квадратаў» дазваляе арганізаваць адразу некалькі ўрачыстасцяў (ну ці, калі трэба, адну грандыёзную).

Як расказала супрацоўніца сядзібы Рэйтанаў, калісьці ў гэтым возеры купаліся — мясцовыя жыхары яшчэ помняць тыя слаўныя часы.

«Вакол нас гісторыка-культурныя каштоўнасці, таму і працаваць куды складаней, чым калі б гэта былі будынкі і землі без статусу. А так усё трэба ўзгадняць, нават эскізныя праекты падпісваем у Мінкульце. Працэс адымае час, сілы. Але тым цікавей, гэта як выклік самім сабе».

«Дарэчы, будынак стайні, якому ўжо больш за сто гадоў, нядаўна абследавалі спецыялісты, праверылі на трываласць апорныя канструкцыі. Чакаем вердыкту і спадзяемся, што гістарычная пабудова здольная вытрымаць сучасныя нагрузкі», — разважае Міхаіл.

У «Авін парку» можна будзе і пераначаваць: за стайняй пабудуюць пяць дамкоў. «Суправаджаць» іх будзе ўласная спа-зона. Вакол возера таксама размесцяцца дамы для жыцця ад 4 да 6 чалавек.

«Паводле інвестпраекта, завяршыць усе работы мы павінны ў 2030 годзе. Гэтага плана і прытрымліваемся. Але на хаду маштабы разрастаюцца, вось ужо дадалося некалькі гектараў зямлі. Таму самі не ведаем, што нас чакае наперадзе», — усміхаецца Міхаіл Шчука.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Пакінулі на некалькі гадзін аднаго на вакзале». Мужчына памёр пасля падзення з вышыні на працы1

«Пакінулі на некалькі гадзін аднаго на вакзале». Мужчына памёр пасля падзення з вышыні на працы

Усе навіны →
Усе навіны

І другі нацыянальны акадэмічны тэатр, Коласаўскі, абсадзілі рэжысёрам з Масквы17

Ад імя Офіса Святланы Ціханоўскай рассылаюць фэйкавыя паведамленні1

Кучынскі — Касцюговай: Хачу папрасіць цябе не перапісваць гісторыю22

«Жывы». Мелстрой з’явіўся ў інстаграме пасля паведамленняў пра магчымае затрыманне і смерць2

Арт-менеджара Алега Ларычава судзяць за прыналежнасць да «Вейшнорыі»1

У Depo ля Плошчы Перамогі пачалі прадаваць кватэры ў доме на пешаходнай вуліцы. Адна з іх каштуе амаль $1 мільён2

У Беларусі выбралі расліну наступнага года5

Пяты дзень маўчыць канал Z-ваенкара Раманава, які расказаў пра колькасць аўтобусаў з Алешак у Расію і Украіну4

Крышціяну Раналду завяршыў кар’еру ў зборнай Партугаліі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пакінулі на некалькі гадзін аднаго на вакзале». Мужчына памёр пасля падзення з вышыні на працы1

«Пакінулі на некалькі гадзін аднаго на вакзале». Мужчына памёр пасля падзення з вышыні на працы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць