Эканоміка33

Нацбанк паставіў задачу да канца гэтага года запаволіць інфляцыю

Асноўнымі задачамі, што стаяць перад Нацыянальным банкам да канца 2014 года, застаюцца захаванне макраэканамічнай збалансаванасці і запавольванне інфляцыі. Пра гэта было заяўлена 25 ліпеня ў Мінску на пашыраным праўленні Нацбанка, паведамляе ўпраўленне інфармацыі банка. 

Як заяўляе рэгулятар, працэнтная палітыка Нацыянальнага банка будзе па-ранейшаму забяспечваць перавышэнне даходнасці па дэпазітах у нацыянальнай валюце над даходнасцю дэпазітаў у замежнай валюце. Зазначаецца, што далейшая дынаміка абменнага курсу нацыянальнай валюты будзе вызначацца становішчам плацежнага балансу, а таксама сітуацыяй на ўнутраным валютным і сусветным фінансавым рынках. 

Нацыянальны банк мае намер стымуляваць банкі «ажыццяўляць крэдытаванне выключна ў адпаведнасці з наяўнымі рэсурсамі». Пры гэтым банкамі павінен рабіцца акцэнт на крэдытаванні найбольш эфектыўных праектаў з улікам стратэгічнай важнасці збалансаванага развіцця галінаў эканомікі, гаворыцца ў паведамленні па выніках пасяджэння праўлення. Было таксама зазначана, што захаваюцца існуючыя жорсткія падыходы да рэфінансавання банкаў у адпаведнасці з прыростам іх крэдытнага партфеля. У мэтах недапушчэння росту праблемных актываў Нацбанк рэкамендаваў банкам пры прыняцці рашэння аб крэдытаванні больш строга ацэньваць фінансавы стан пазычальнікаў і іх здольнасць выконваць свае абавязацельствы, а таксама браць пад увагу эфектыўнасць і акупнасць праектаў, якія крэдытуюцца. Пры гэтым перад банкаўскай сістэмай пастаўлена задача актывізаваць крэдытную падтрымку айчынных вытворцаў, арыентаваных на экспарт тавараў і паслуг. 

На пасяджэнні было заяўлена, што асаблівая ўвага банкамі павінна быць нададзена пытанням павышэння якасці аказаных паслуг. Як было падкрэслена падчас пасяджэння, банкаўскія спецыялісты павінны забяспечваць суправаджэнне кліентаў на ўсіх узроўнях разгляду дакументаў да дасягнення канкрэтнага выніку, а ў выпадку прыняцця адмоўных рашэнняў — у даступнай і аргументаванай форме тлумачыць прычыны адмовы, па магчымасці прапаноўваючы альтэрнатыўныя варыянты вырашэння праблем. Патэнцыяльных крэдытаатрымальнікаў неабходна інфармаваць аб арыенціровачных тэрмінах разгляду заявак на атрыманне крэдыту, у тым ліку ўказваючы гэтую інфармацыю на афіцыйных сайтах банкаў у глабальнай камп'ютарнай сетцы інтэрнэт. 

У мэтах павышэння якасці банкаўскіх паслуг на рознічным сегменце рынку банкам даручана забяспечыць прыём ад фізічных асоб усіх відаў камунальных плацяжоў. Пры гэтым у перыяд масавай аплаты паслуг павінна быць забяспечана наяўнасць дастатковай колькасці спецыялістаў па разлікова-касавым абслугоўванні. Неабходна таксама арганізаваць працу кансультантаў па навучанні плацельшчыкаў навыкам выкарыстання прыстасаванняў самаабслугоўвання (інфакіёскаў) пры ажыццяўленні плацяжоў. Апрача таго, банкам рэкамендавана правесці дадатковую працу з кліентамі па выкарыстанні для ажыццяўлення плацяжоў інтэрнэт-банкінга, у тым ліку арганізаваць правядзенне мерапрыемстваў па павышэнні фінансавай кампетэнтнасці мэтавай аўдыторыі. 

На думку ўдзельнікаў пасяджэння, «развіццё ў рэспубліцы сістэмы безнаяўных разлікаў зяўляецца найважнейшым элементам рэгулявання грашова-крэдытнай сферы, які садзейнічае павышэнню эфектыўнасці рэалізацыі манетарнай палітыкі». У гэтай сувязі банкам неабходна прыняць шэраг дадатковых мер, скіраваных на дасягненне мэтавага арыенціру па павелічэнні да 1 студзеня 2016 года долі безнаяўнага грашовага абароту ў рознічным тавараабароце і аб'ёме платных паслуг да 50%. 

Так, пры правядзенні фізічнымі асобамі валютна-абменных аперацый з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак банкам рэкамендавана прымяняць курс, роўны або ніжэйшы за ўстаноўлены для ажыццяўлення згаданых аперацый з выкарыстаннем наяўных грашовых сродкаў у беларускіх рублях. Пры заключэнні дагавора аб выкарыстанні банкаўскай плацежнай карткі ў яго неабходна ў абавязковым парадку ўключаць паслугу SMS-інфармавання, а такама прапаноўваць кліентам іншыя магчымыя спосабы аператыўнага інфармавання аб аперацыях, якія праводзяцца. 

Перад кіраўнікамі банкаў пастаўлены канкрэтныя задачы і па павелічэнні колькасці кліентаў — фізічных асоб, якія карыстаюцца магчымасцямі інтэрнэт-банкінга і іншых сістэм дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання. Да 1 студзеня 2016 года гэты паказчык павінен складаць не менш за 50% ад агульнай колькасці кліентаў банка.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Бяляцкі: Не трэба спяшацца адмяняць санкцыі. Бо гэта будзе ўспрынята рэжымам як яго перамога і слабасць Еўропы5

Бяляцкі: Не трэба спяшацца адмяняць санкцыі. Бо гэта будзе ўспрынята рэжымам як яго перамога і слабасць Еўропы

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскі Дняпро ў выніку расійскай атакі застаўся без электрычнасці

Беларусы правялі памятныя акцыі ў Ноч расстраляных паэтаў ФОТЫ

У Мінску адкрылі новую Гарадскую інфекцыйную бальніцу8

Плітачнік з Гродна лазіў у чужыя кватэры, а потым палез ва Украіну — запісаўся ў «Чорныя ваўкі» Пуціна3

«Нас забілі». «Новая газета» абвясціла пра спыненне працы ў Расіі5

На Алясцы сярод кандыдатаў у сенатары два Дэны Саліваны. Губернатар загадаў праверыць, ці датычныя да гэтага дэмакраты

«Дагэтуль задаюся пытаннем, чым Пратасевіч мяне зачараваў». Вялікае інтэрв'ю Соф'і Сапегі — частка другая34

«Куфар» абнавіў правілы: цяпер перапіскі будуць кантраляваць — каб перамагчы махляроў6

Узламаная найбуйнейшая ў свеце крыптабіржа Binance. Шкода можа скласці 6 мільярдаў даляраў12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бяляцкі: Не трэба спяшацца адмяняць санкцыі. Бо гэта будзе ўспрынята рэжымам як яго перамога і слабасць Еўропы5

Бяляцкі: Не трэба спяшацца адмяняць санкцыі. Бо гэта будзе ўспрынята рэжымам як яго перамога і слабасць Еўропы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць