Грамадства

Мікалай Дзядок перанёс аперацыю на назе

Сёння ў палітвязня-анархіста - дзень народзінаў, яму спаўняецца 26 гадоў.

Пра апэрацыю, якая нядаўна была ў Мікалая Дзядка, ягоны сябра Аляксандр Францкевіч даведаўся з ліста, які Дзядок напісаў сваякам.

Непасрэдна з Мікалаем Дзядком Францкевічу ліставацца не даюць, бо яны праходзілі па адной крымінальнай справе аб хуліганскіх нападах на розныя афіцыйныя будынкі і акцыі пратэсту каля Мінабароны. Тым ня менш некаторыя зьвесткі пра свайго сябра Аляксандр Францкевіч мае.

«Ведаю, што ён чытае кніжку пра Каліноўскага, калі ўжо не прачытаў. Што вывучае арабскую мову па самавучыцелю. Да яго рэгулярна езьдзіць адвакат. Мікалаю выходзіць на волю ужо праз 6 месяцаў, я ведаю, што гэта такое, калі лічыш кожны дзень да волі», — распавёў былы палітвязень Аляксандр Францкевіч.

Сёньня, 23 жніўня ў Мікалая Дзядка дзень народзінаў. Вядома, што сваякі і сябры даслалі яму віншаваньні, з пажаданьнем трымацца і выйсьці на волю без праблем са здароўем.

Мікалай Дзядок адбыў за кратамі ўжо 4 гады. Трымаюць актывіста анархісцкага руху ў крытай магілёўскай турме, як Мікалая Статкевіча і Яўгена Васьковіча. Як і яны, Мікалай таксама адмаўляецца пісаць прашэньне аб памілаваньні, паведамляе радыё «Свабода».

* * *

Мікалай Дзядок асуджаны на 4,5 года турмы. Павінен выйсці на волю 6 сакавіка 2015 года. Адбывае пакаранне: 212011 г. Магілёў, вул.Крупскай, 99а, турма № 4.

Каментары

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна30

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

Маск з гумарам пракаментаваў паразу партыі, у якую ён уклаў 400 мільёнаў даляраў14

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром68

Былы мэр Талачынскага раёна аднавіў з руінаў 200‑гадовую капліцу6

«Яго шукае ўвесь Мінск». Мужчына вінен дзясяткі тысяч даляраў

Беларуска вядзе ў Расіі мільённы бізнэс — а дома яе палічылі дармаедкай8

Дэмакратычная партыя выйграе выбары ў Сенат ЗША3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна30

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць