Эканоміка33

У Беларусі здабылі першую сланцавую нафту

У верасьні ўпершыню ў гісторыі нафтавай прамысловасьці Беларусі на Рэчыцкім радовішчы пачалася прамысловая здабыча нафты са сланцавых парод.

Новую сьвідравіну пачалі сьвідраваць 28 лютага 2014 году ў петрыкаўска-ялецкім пакладзе Рэчыцкага радовішча. У выніку асваеньня сьвідравіны Рэчыцкае радовішча атрымала прамысловы прыток нетрадыцыйнай нафты са шчыльных парод, якія характарызуюцца вельмі нізкай пранікальнасьцю.

Да апошняга часу паклады нетрадыцыйнай нафты былі недасяжныя для беларускіх нафтавікоў. Але дзякуючы новым тэхналёгіям цяпер праз новую сьвідравіну здабываюць 20 тон нафты ў суткі.

Паводле афіцыйнага паведамленьня на сайце «Беларусьнафта», запасы нафты тут могуць скласьці да 700 тысяч тон. Гэта адпавядае 3 працэнтам таго аб’ёму нафты, які Беларусь штогод імпартуе з Расеі.

Экспэрт у нафтагазавай галіне Тацяна Манёнак адзначае, што імкненьне да дывэрсыфікацыі крыніцаў энэрганосьбітаў асабліва актуальнае для Беларусі, якая сёньня татальна залежыць ад Расеі ў пастаўках нафты і газу.

«Першы досьвед атрыманьня сланцавай нафты — пакуль што проста сыгнал, што беларускія спэцыялісты — прафэсійныя нафтавікі, якія маюць багаты досьвед здабычы. І хоць здабыча сланцавай нафты — справа нятанная, я лічу, што такое памкненьне пахвальнае», — кажа Тацяна Манёнак.

Але казаць, што новая крыніца нафты істотна і сур’ёзна падвысіць энэргабясьпеку Беларусі, пакуль вельмі рана. Як адзначыла экспэрт, сёньня Беларусь імпартуе з Расеі каля 22 мільёнаў тон нафты, і ў параўнаньні з гэтым аб’ёмы здабычы сланцавай нафты па новых тэхналёгіях — мізэрныя.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Мінчанка Ангеліна, якая выпрасіла ў Лукашэнкі кватэру за трайнят, упершыню паказала той падарунак16

Мінчанка Ангеліна, якая выпрасіла ў Лукашэнкі кватэру за трайнят, упершыню паказала той падарунак

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША падчас страляніны ў прыватным доме загінулі 9 чалавек1

Ірландыя прапануе скараціць бюджэт Еўрасаюза на 8%. Іншыя яшчэ больш радыкальныя4

А1 дазволілі аказваць паслугі хостынгу і электроннай пошты1

Новы ўкраінскі закон мае спрасціць жыццё беларусам, якія засталіся без дзейных дакументаў1

Другога дня перамоў ЗША і Украіны ў Маямі не будзе6

На выбарах у Перу перамог Гітлер Мусаліні9

У Брытаніі прааперавалі ката Лары, які ўжо 15 гадоў працуе галоўным мышаловам у рэзідэнцыі прэм’ер-міністра.2

У Франкфурце затрымлівалі фанатаў Макса Каржа, якія запалілі сотні фаераў на мосце15

Падарожнік Карл Бушбі дайшоў пехатой з Чылі ў Вялікабрытанію. На гэта спатрэбілася 28 гадоў8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка Ангеліна, якая выпрасіла ў Лукашэнкі кватэру за трайнят, упершыню паказала той падарунак16

Мінчанка Ангеліна, якая выпрасіла ў Лукашэнкі кватэру за трайнят, упершыню паказала той падарунак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць