Спорт11

Баксёр Карнееў: «У нашым зале падыход такі: мы моцныя! Так больш ніхто не можа! Наперад!» 

Прызёр чэмпіянату свету і адзін з найярчэйшых нашых байцоў дзеліцца меркаваннем пра беларусаў і нашае «абы было ўсё ціха».

У мінулым годзе баксёр-суперцяж Сяргей Карнееў перамог двухразовага чэмпіёна свету і двухразовага прызёра Алімпіядаў Клементэ Руса. А нядаўна, у верасні, узяў залаты медаль на першынстве свету сярод студэнтаў.

Нягледзячы на поспехі, некаторыя спаборніцтвы з удзелам Карнеева заканчваюцца фанацкім абурэннем. Нагадаем, што на Алімпіядзе-2012 яго непрыхавана засудзілі (што ўжо далікатнічаць, назавем чорнае чорным). На чэмпіянаце Еўропы-2013 не аддалі перамогу ў роўным двубоі з расіянінам, хоць спаборніцтвы праходзілі ў Мінску. На першынстве свету ў Казахстане яго руку зноўку не паднялі ў баі з рускім, дзе Сяргей даволі ўпэўнена адпрацаваў першым нумарам.

— Так, тады думкі пра сыход былі. Але толькі на гарачую галаву, адразу пасля сканчэння стартаў, — успамінае Сяргей Карнееў. — Дзень-два паходзіш, пажывеш, з праблемай гэтай пераначуеш і працягваеш рабіць справу. Жыццё ўсё роўна працягваецца. Ды і калі чалавек ламаецца — значыць, ён слабы. Таму ў выніку робіш высновы і працуеш над памылкамі. Мяняць прафесію мне таксама пакуль не хочацца. Лепш рабіць тое, што ты ўмееш, быць спецыялістам. Таму да Алімпіяды ў Рыа-дэ-Жанейра я ў алімпійскім боксе дакладна застаюся.

— Ведаем, што ты пайшоў у Акадэмію кіравання на юрыста. Думалі, можа, рыхтуеш глебу для сыходу са спорту…

— Мая адукацыя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры нават у Еўропе цэніцца. Дыплом сапраўды шмат дзе прызнаецца. Але мне здалося, што ў нас я з ім далёка не даеду. Таму атрымліваю дадатковую спецыяльнасць на факультэце дзяржаўнага кіравання і права. Проста паміж выступленнямі ў мяне бывае вольны час. Чаму б не выкарыстаць яго на навуку.

— Калі так, то што рабіць супраць суддзяў, якія, бывае, сваёй неаб’ектыўнасцю проста зневажаюць беларусаў?

— Жыццё — несправядлівая рэч. Спакойна трэба да гэтага ставіцца, — усміхаецца Сяргей. — Усё вырашае палітыка. А таксама фінансы, чаго ў нас найчасцей няма. Адбываецца гэта і праз наш характар: абы было ўсё ціха, абы было мірнае неба над галавой і без крыку. Калі хочаш перамагаць, то, як кажуць, няма міру без вайны. Таму трэба і зубы дзесьці паказваць…

Так сталася, што манера Сяргея Карнеева прыйшлася да душы ўкраінцам, дзе бокс з’яўляецца адным з самых папулярных відаў спорту. Беларуса запрасілі першым нумарам ў клуб «Украінскія атаманы», які выступае ў так званай лізе WSB. Праз гэтыя спаборніцтвы Сяргей можа атрымаць для нашай краіны жаданую алімпійскую ліцэнзію.

— Твае фанстаронкі ў сацыяльных сетках — украінскія. Ці адрозніваецца іх народ ад нашага?

— Нацыя вельмі патрыятычная. Ёсць, канечне, і мінусы. Але як народ украінцы мне падабаюцца: у паводзінах, у камунікацыі. Па духу яны нам блізкія. Дзякуючы папулярнасці боксу за мяне там больш заўзеюць. У нас самымі папулярнымі відамі спорту застаюцца хакей і футбол. У нас увагу на байца звяртаюць хіба сваякі і знаёмыя. А ва Украіне цябе пазнаюць у кавярнях і на дварэ, просяць сфатаграфавацца.

— Кожны твой паядынак — пакута для саперніка. Не прыгадаю ніводнага выпадку ў апошнія гады, каб Карнееў даваў заднюю перадачу. Працуеш першым нумарам і няспынна тэрарызуеш апанентаў. Праўда, часам заўзятары папракаюць, што не так часта заканчваеш паядынкі накаўтамі. Зразумела, што ў алімпійскім боксе паядынкі больш кароткія і гэта рабіць няпроста…

— Я заўсёды быў тэмпавым баксёрам. Таму зараз трэба папрацаваць на магутнасць удару. Гэтым мы і займаемся ў зале. Узровень расце, і будзе магчымасць усё на справе праверыць.

— Якім чынам?

— Выйдзем у рынг і паглядзім, што адбудзецца з людзьмі.

— Беларускі спорт у цэлым даволі моцны, але бывае, што нашы хлопцы і дзяўчаты ў непатрэбны момант здзьмуваюцца. Здараецца, пачынаюць жвава, а ў канцы баявы дух падае, прайграюць. Нібы скончыўся бензін. Асабліва гэта заўважна па некаторых гульнявых відах спорту. Як перамагчы гэтую хібу?

— Тут, лічу, вагу мае тактыка-педагагічная трэнерская работа. У гэтым фрагменце вельмі важна пастарацца, можа быць, перагледзець падыходы. Гэта тое, што адбываецца ў нашай зале. «МЫ МОЖАМ, МЫ МОЦНЫЯ, НАПЕРАД, ТАК, ЯК МЫ, НІХТО НЕ МОЖА, і НАПЕРАД, НАПЕРАД, НАПЕРАД», — вось якім чынам нас натхняе трэнер. І гэта спрацоўвае.

Што ж, падыход нашага байца да справы дадае веры ў лепшае. Галоўныя старты для Сяргея распачнуцца пасля Новага года. З нецярплівасцю і цікаўнасцю будзем іх чакаць.

«Байцоўскі ген» — праект кампаніі «Будзьма беларусамі!», мэта якога — пазнаёміць грамадства з нашымі выбітнымі спартоўцамі! Часта іх лепш ведаюць за мяжой, чым дома. А нашы героі зазвычай маюць унікальныя лёсы, вартыя ўвасаблення ў фільмах, кнігах, песнях ды прымаўках. Яны — носьбіты беларускага байцоўскага гену — гатовыя зацята біцца за гонар краіны і кожнага беларуса. Знаёмцеся бліжэй, ганарыцеся імі, заўзейце за нашых!

Каментары1

Цяпер чытаюць

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце46

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму Расія атакуе Украіну «шахедамі» ўдзень: змена тактыкі з мэш-сістэмамі і палёты «статкамі»1

Віцебскі заапарк перанясуць у іншае месца

Украіна спрабавала ўдарыць па расійскім касмадроме Плясецк3

Камала Харыс можа зноў балатавацца ў прэзідэнты ЗША8

У Венгрыі асвоілі еўрапейскія паўтара мільёна даляраў, пабудаваўшы аўтаразвязку каля чыгункі, якой не існуе22

У Беларусі адзін за адным адмяняюць фестывалі. У чым прычына?6

У Ірландыі мужчына з сякерай атакаваў амерыканскі вайсковы самалёт ВІДЭА4

Дзесяцігадовая дзяўчынка папрасіла гендырэктара NASA зноў лічыць Плутон планетай. Ён ёй адказаў3

Памёр Ігар Ціткоўскі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце46

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць