Здарэнні1313

У «Аранжавым вярблюдзе» пабіліся наведнікі

Масавай бойкай, мацюкамі, разбітымі тварамі, знесенымі вітрынамі, а таксама парванымі на часткі куртачкамі і штанамі для малых скончылася акцыя «Шчаслівая гадзіна» ў сталічнай краме дзіцячай вопраткі «Аранжавы вярблюд».

Жаданне набыць дзіцячыя рэчы з 50-працэнтнай зніжкай паміж 11:00 і 12:00 ператварыла купцоў (у асноўным, маладых мам) у сапраўдных мегер. Дасталася ў выніку і самім супрацоўнікам крамы, паведамляецца на афіцыйным сайце гандлёвай сеткі «Аранжавы вярблюд».

Акцыя, у рамках якой дзіцячае адзенне прадавалася за паўцаны, павінна была доўжыцца яшчэ некалькі дзён, але кіраўніцтва «Аранжавага вярблюда» вырашыла спыніць яе датэрмінова, каб больш не правакаваць кліентаў на мардабой. Асабліва прыкра, што агідныя паводзіны сваіх бацькоў назіралі і дзеці.

— Дайшло да выпадкаў рукапрыкладства. Некалькі дзіцячых рэчаў былі парваныя пакупнікамі, якія іх не падзялілі паміж сабой. Таму мы больш не будзем ствараць сітуацыі, якія правакуюць купцоў на ганебныя паводзіны, — гаворыцца ў паведамленні сеткі.

Каментары13

Цяпер чытаюць

Люксавы мінскі рэстаран Veras i Kolas, у якім працуюць зорныя шэф-кухары Навіцкі і Чарыеў, круціць рызыкоўныя аперацыі8

Люксавы мінскі рэстаран Veras i Kolas, у якім працуюць зорныя шэф-кухары Навіцкі і Чарыеў, круціць рызыкоўныя аперацыі

Усе навіны →
Усе навіны

Узброеныя людзі ў масках сілком гналі мігрантаў з Беларусі ў Латвію, перасеклі мяжу і скралі камеры23

Вядучы трэйдар папярэдзіў пра рызыку росту цэн на нафту да $200 за бараль праз недахоп рэзерваў і танкераў

У Гродзенскі драмтэатр прыйшла маладая актрыса з Расіі. У тэатра кадравыя праблемы4

Каля Сочы шугануў пажар на судне ВІДЭА2

«Рука цягнецца да кішэні, а тэлефона там няма». Як палітвязні выпадаюць з лічбавага свету, а потым наноў прывыкаюць да яго

Каля ўзбярэжжа Балгарыі дроны атакавалі два гандлёвыя судны, адно затанула1

У Буда-Кашалёўскім раёне ў кастрычніку цвітуць сланечнікі. Прытым так і было задумана

QR-код у аўтобусе не працаваў, а кандуктарка выгнала пасажыраў, якія не мелі наяўных. Ці мае яна рацыю?4

На фоне росту цэн на каштоўныя металы беларусы часцей сталі здаваць срэбра ў ламбарды1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Люксавы мінскі рэстаран Veras i Kolas, у якім працуюць зорныя шэф-кухары Навіцкі і Чарыеў, круціць рызыкоўныя аперацыі8

Люксавы мінскі рэстаран Veras i Kolas, у якім працуюць зорныя шэф-кухары Навіцкі і Чарыеў, круціць рызыкоўныя аперацыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць