19 лістапада старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч накіраваў у Міністэрства аховы здароўя прапановы Партыі БНФ па ўдасканаленьні працы з рэцэптамі на набыццё лекаў, паведамляе прэс-служба партыі.
Гэты зварот быў выкліканы тым, што цягам апошняга месяца дзейнічае палажэнне, паводле якога рэцэпты на набыццё лекаў маюць аднаразовы характар і павінныя пакідацца ў аптэцы.
19 кастрычніка пачаў дзейнічаць новы парадак выпіскі рэцэптаў для набыцця лекаў. Новы парадак прадугледжвае, што пры набыцці лекавых сродкаў за поўны кошт выпісаныя рэцэпты павінныя заставацца ў аптэцы. Гэтае новаўвядзенне выклікала шматлікія нараканні з боку грамадзянаў. Цягам апошняга месяца, калі дзейнічае новы парадак, у партыю паступілі шматлікія скаргі грамадзянаў на нязручнасці і перашкоды ў набыцці лекаў.
-
«Лукашэнка назваў нас дэзерцірамі». Гісторыя беларускі, якая ў 1970‑я ўцякла з беларускага калгаса ў Літоўскую ССР
-
Жыхарку Маладзечна, якая выйшла з бел-чырвона-белым сцягам у першыя дні вайны, асудзілі да 3 гадоў калоніі
-
«Калі пасадзяць зноў, то пасяджу». Пачобут пра сваё вызваленне, камеры смяротнікаў, бітву за гонар у судзе і жаданне вярнуцца
Каментары