Эканоміка22

Беларусь у студзені-кастрычніку накіравала на пагашэнне знешняга дзярждоўгу $4,2 млрд

Паведамілі ў Міністэрстве фінансаў.

У прыватнасці, $2,7 млрд было выплачана ўраду і банкам Расійскай Федэрацыі, $1,1 млрд — МВФ, $176,6 млн — АКФ ЕўрАзЭС, $159,3 млн — банкам КНР, $52,5 млн — банку Венесуэлы, $12 млн — МБРР, $0,7 млн — ЗША, $0,1 млн — банкам Германіі.

Знешні дзяржаўны доўг Беларусі на 1 лістапада 2014 года склаў $12,9 млрд, павялічыўшыся з пачатку года на $482,4 млн, або на 3,9 працэнта (з улікам курсавых розніц).

У студзені-кастрычніку прыцягнуты знешнія дзяржаўныя пазыкі на суму $4,8 млрд, у тым ліку $4,5 млрд — ад урада і банкаў Расійскай Федэрацыі, $337,5 млн — ад банкаў КНР, $44,8 млн — ад МБРР, $0,3 млн — ЕБРР.

Дзяржаўны доўг Беларусі на 1 лістапада склаў Br182,1 трлн і павялічыўся ў параўнанні з пачаткам года на Br28,1 трлн, або на 18,2 працэнта.

Унутраны дзяржаўны доўг на 1 лістапада 2014 года склаў Br43,7 трлн, павялічыўшыся з пачатку года на Br8 трлн, або на 22,4 працэнта (з улікам курсавых розніц). За студзень-кастрычнік размешчана ўнутраных дзяржаўных аблігацый для фізічных асоб на суму $35,5 млн і для юрыдычных асоб на суму, эквівалентную $462,9 млн і Br2,2 трлн. З пачатку года кампенсавана дзяржаўных аблігацый для фізічных і юрыдычных асоб на суму $149,7 млн і Br240,3 млрд.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?13

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV двойчы тэлефанаваў у банк, яму не верылі і клалі слухаўку5

Украіна ўзгадніла візіт Ціханоўскай у Кіеў8

«Ужыў у сацсетках слова «калхазан». За што маглі асудзіць былога маладафронтаўца Яўгена Скочку3

Учора ў Бабруйскім раёне назіраўся буйны пылавы віхор ВІДЭА2

Расійскія вярбоўшчыкі завабліваюць на вайну вакансіямі ў Беларусі13

У Гомелі 9‑гадовыя хлопчыкі вырашылі праверыць, як гарыць антысептык. Адзін з іх шпіталізаваны3

«Бываюць проста болевыя запоі. Калі ты з болю не вылазіш…». Галіна Казіміроўская — пра барацьбу з анкалогіяй, хіміятэрапію і тое, чаму не ўмее прасіць дапамогі12

«Корм — шкуры з мясакамбіната». Мінчукі скардзяцца на пах ад сабачага гадавальніка ў цэнтры сталіцы1

Яшчэ адзін аўтобус не пусцілі з Беларусі ў Літву праз новыя санкцыі13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?13

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць