Анфімаў: У Беларусі можа паўстаць ценявы валютны рынак. Будзем змагацца
Камітэт дзяржаўнага кантролю прыме меры супраць актывізацыі валютчыкаў, заявіў журналістам кіраўнік КДК Леанід Анфімаў.
Дэпартамент фінансавых расследаванняў павінен забяспечыць маніторынг і аператыўнае суправаджэнне сітуацыі на валютным рынку. Такую задачу, па словах Леаніда Анфімава, ён паставіў сёння перад ДФР.
Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю не выключыў, што ў Беларусі можа паўстаць ценявы рынак продажу валюты.
«Будзем змагацца з гэтымі негатыўнымі праявамі», — рэзюмаваў ён.
Каментары