Эканоміка66

«Памнажайце на 20»: беларускія інтэрнэт-крамы спыняюць працу за рублі або вычэкваюць

«Наша Ніва» паспрабавала 19 снежня «набыць» праз інтэрнэт смартфон Samsung Galaxy S4. Па выніках абзвону 10 крамаў толькі чатыры згадзіліся прадаць апарат:

6 з 10 крамаў не здымалі тэлефон.

Адна крама зняла тэлефон, каб сказаць, што не будзе працаваць яшчэ некалькі дзён.

Наступная крама назвала звычайную цэну ў далярах, але паведаміла, што беларускія рублі не прымае.

У наступнай краме назвалі цэну ў далярах.

На пытанне, ці можна плаціць у рублях, адказалі: «Памнажайце на 20».

Яшчэ ў адной краме адбылася такая размова: «Дзень добры, ці ёсць у вас у наяўнасці смартфон Samsung Galaxy S4?» — «Працуем толькі за даляры». — «Толькі за даляры?» — «Да пабачэння».

Апошняя крама не мела аптымізму адносна беларускага рубля. Пры звычайнай цане ў далярах беларускія яны не згадзіліся прымаць нават па курсе 20000:1.

«Хто знае, заўтра вунь па 25 будзе».

Сваю працу прыпынілі і магазіны аператараў МТС і velcom, яны часова недасяжныя.

Інтэрнэт-каталог аператара life:) дасяжны і не мяняў цэнаў. Як распавяла «Нашай Ніве» прэс-сакратар аператара Юлія Златкоўская, цэны на сайце адпавядаюць цэнам у пунктах продажаў, а плата па закупах у растэрміноўку мяняцца не будзе.

«У дамове і ў заканадаўчых актах рэгламентуецца змена цэн і тарыфікацыі і ўмовы аказання паслуг у той частцы, што мы маем права гэта рабіць толькі пры істотных — менавіта ў такой фармулёўцы! — толькі пры істотных зменах афіцыйнага курсу беларускага рубля, — кажа яна. Зараз падстаў для нейкіх дзеянняў, зменаў мы не бачым».

Каментары6

Цяпер чытаюць

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны16

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі хочуць адмяніць штогадовыя дэкларацыі аб даходах чыноўнікаў8

Сібіга: У дзень нараджэння Пуціна расійскія генералы паднеслі яму ягоны любімы падарунак3

42‑гадовага Дзмітрыя Бакея асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

Аляксандра Таратуту, якога тры гады таму асудзілі за забойства трохгадовага сына, расстралялі14

Новыя магістралі і мост цераз Дразды. Якой будзе дарожная сетка на поўначы Мінска

Статкевіч: Сапраўдная мэта вайны ва Украіне — ліквідацыя ўкраінцаў як нацыі24

У звычайным мінскім шматпавярховіку хаваецца сапраўдны палац. У яго рамонт уклалі мільёны13

Кіраўнікоў рэгіянальных КДБ і КДК будуць абавязкова ўключаць у склад аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама7

ЗША заклікалі сваіх грамадзян неадкладна пакінуць Расію праз магчымую ўспышку чумы5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны16

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць