Грамадства66

Амбасада ЗША пагрозаў Лукашэнкі не баіцца

Амбасада ЗША ў Беларусі пракамэнтавала заяву Аляксандра Лукашэнкі ад 30 сьнежня.

Амбасада ЗША ў Беларусі пракамэнтавала заяву Аляксандра Лукашэнкі ад 30 сьнежня.

«ЗША пасьлядоўна казалі беларускім уладам, што мы працягнем прымаць меры адносна беларускіх чыноўнікаў і тых, хто нясе адказнасьць за парушэньне правоў чалавека, уціск дэмакратыі і карупцыю, якія яны выкарыстоўваюць як інструмэнт утрыманьня ўлады», ‑‑ заяўляе Амбасада ЗША.

«Мы таксама гатовыя прыняць належныя меры адносна аб’ектаў, якія знаходзяцца ва ўласнасьці альбо кантралююцца такімі асобамі. Заява амбасадаркі ЗША Карэн Ст’юарт на гэты конт на прэсавай канфэрэнцыі 13 сьнежня была зробленая ў поўнай адпаведнасьці з палітыкай Злучаных Штатаў.

А ключ да паляпшэньня амэрыкана‑беларускіх стасункаў застаецца ў руках Беларусі. Гэта вызваленьне ўсіх палітзьняволеных і захаваньне асноватворных дэмакратычных нормаў, уключна з свабодай выказваньняў, сходаў і асацыяцый. Мы гатовыя пазытыўна адрэагаваць на рашэньне ўладаў аб вызваленьні ўсіх палітзьняволеных. Такі крок мог бы адкрыць шлях да доўгачаканага паляпшэньня стасункаў», ‑‑ гаворыцца ў заяве.

30 сьнежня Аляксандар Лукашэнка прыгразіў выслаць амбасадара ЗША, калі Злучаныя Штаты Амэрыкі ўвядуць новыя санкцыі супраць Беларусі.Аляксандар Лукашэнка заявіў: «Як толькі будуць уведзены істотныя для нашай эканомікі санкцыі, то мы адрэагуем вельмі жорстка па ўсіх накірунках, у палітыцы, у эканоміцы і іншых сфэрах. Першы, хто будзе вышпурнуты, гэта будзе амбасадар Злучаных Штатаў».

Раней на прэсавай канфэрэнцыі амбасадарка ЗША заявіла ў Менску, што амэрыканскі ўрад абдумвае ўвядзеньне дадатковых санкцый адносна беларускіх прадпрыемстваў у 2008 годзе.

Хартыя'97

Каментары6

Цяпер чытаюць

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі

Усе навіны →
Усе навіны

Улады Мінска адказалі, калі ў Чыжоўцы знікне смурод

ЗША знішчылі больш за дзясятак іранскіх вайсковых караблёў у Армузскім праліве, прызначаных для ўстаноўкі мін ВІДЭА2

Драма на фінішы: школьны настаўнік вырваў перамогу на марафоне ў ЗША за долю секунды ВІДЭА3

Заруба ў расійскім судзе: падатковая Кіраўскай вобласці шантажавала багаценькую «дачку» «Беларуснафты» банкруцтвам

Шэсць чалавек загінулі на пажары ў аўтобусе ў Швейцарыі1

Колькасць салодкага ў раннім дзяцінстве істотна ўплывае на здароўе ў дарослым жыцці2

ЗША просяць Ізраіль спыніць удары па энергетычнай інфраструктуры Ірана. На гэта ёсць тры прычыны7

У Малайзіі мужчына мае ажно 42 зубы. Гэта сусветны рэкорд1

Пад Мінскам для адпачынку здаюць трохпавярховую вежу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць