Грамадства128128

У Беларусі забароненыя этыкеткі на беларускай мове?

Прадпрымальнік з Віцебска распавёў аб чарговым выпадку дыскрымінацыі беларускай мовы.

На форуме belarus.d3.ru з'явілася паведамленне ІП, які напісаў пад нікам netyar:

«Аказваецца, у нас цяпер этыкеткі на беларускай — па-за законам.

Я ў сябе ў Віцебску спрабую развіваць невялікую харчовую вытворчасць. Не ўсім жа чамаданамі гандляваць, хтосьці і ў рэальным сектары павінен працаваць. Дык вось, вырашыў я ў Новы год увайсці з новай прадукцыяй. Арганізаваў вытворчасць дыетычных хлебцаў з цэльнага збожжа. Рысавыя, пшанічныя, грачаныя. Правёў даследаванне рынку, закупіў і наладзіў абсталяванне, надрукаваў этыкеткі. Усяго ў мяне чатыры віды хлебцаў, і вырашыў я на адзін з іх ляпіць этыкетку на беларускай мове. А на астатнія тры — на рускай.

Зрабіў пробную партыю, аддаў у санстанцыю на аналіз, усё ў парадку. Цяпер трэба ісці ў Цэнтр стандартызацыі для атрымання важнай паперы — дэкларацыі аб адпаведнасці. Гэта апошні этап, пасля яго — адразу на паліцу ў краму. Але як бы не так.

Сёння Цэнтр стандартызацыі адмовіў мне ў выдачы важнай паперы на тыя хлебцы, што з беларускай этыкеткай. Кажуць, якая такая беларуская мова? Пішыце на рускай.

Я спачатку падумаў быў, што гэта жарт. Кажу, вось жа, ёсць дзяржаўны стандарт СТБ 1100-2007, у ім у п. 4.3 сказана, што этыкетка на тавары можа быць на беларускай і/або рускай. Ён што, пытаюся, не дзейнічае больш? А мне ў адказ: дзейнічае. Але яшчэ ў нас цяпер дзейнічае Тэхнічны рэгламент Мытнага саюза 022-2011, дзе сказана (п. 1 арт. 4.1), што ўсе тавары цяпер павінны маркіравацца на рускай мове, а пры вялікім жаданні можна прадубляваць на беларускай або казахскай. Але руская павінна быць абавязкова.

Карацей, сказалі мне, выкідвай партыю этыкетак на сваёй беларускай, і замаўляй новую на рускай. Гэта значыць, руская мова ў нас цяпер больш важная. Вось такая ў нас роўнасць у МС. І пляваць Маскве на нашу Канстытуцыю і элементарныя нормы прыстойнасці».

Каментары128

Цяпер чытаюць

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка22

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка

Усе навіны →
Усе навіны

Сталі вядомыя падрабязнасці аварыі з удзелам электробуса ў Мінску

На відэа з выпрабавання ракеты «Сармат» журналісты ўгледзелі дзіўную дэталь10

ЗША дамаўляюцца з Даніяй пра адкрыццё новых вайсковых баз у Грэнландыі

Дар'я Домрачава мае ў Беларусі нечаканы бізнэс15

У Мінску зносяць «Вёску навукоўцаў». На яе месцы вырасце прэстыжны ЖК11

«Кропкава будзем адмабілізоўваць часці для таго, каб рыхтаваць іх да вайны». Лукашэнка анансаваў змены ў войску24

Мікола Бугай: Мышыная валтузня — гэта не палітыка48

У Гродне жанчыну затрымалі за крадзеж туй з могілак1

Фіны, грэкі і датчане лічацца фаварытамі. Топ-8 сёлетняга «Еўрабачання»: вось хто мае шансы7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка22

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць