
Баевікі выставілі ўльтыматум байцам у Данецкім аэрапорце. Калі да 17:00 (18:00 па Мінску) байцы Узброеных сіл Украіны не пакінуць Данецкі аэрапорт — артылерыя і танкі прарасійскіх баевікоў зраўняюць яго з зямлёй.
Пра гэта паведаміў адзін з «кібаргаў» [так называюць украінскіх вайскоўцаў, што абараняюць аэрапорт — НН] непасрэдна з Данецкага аэрапорта.
«Нас б'юць з двух бакоў танкамі з 400 метраў і артылерыяй. Падтрымкі нашай артылерыі няма. Да 17:00 баевікі далі час сысці з новага тэрмінала. Калі мы гэтага не зробім, тэрарысты нас тут проста знішчаць. Тэрмінал цалкам прастрэльваецца.
Але мы нікуды не пойдзем. Мы не збіраемся адступаць. Нас тры дні знішчаюць цяжкай артылерыяй. Тут ужо нічога не засталося. Мы чакаем падтрымку», — паведаміў адзін з байцоў.
Вайскоўцы просяць камандаванне даслаць падмогу і даць каманду артылерыі знішчыць тэрарыстаў. Адступаць кібаргі не маюць намеру.
У аэрапорце Данецка баевікі знішчылі дыспетчарскую вежу
Цяпер чытаюць
«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек
«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек
Дарадца прэзідэнта Польшчы пракаментаваў зварот Калеснікавай і Золатавай: Лукашэнка выпускае некалькі дзясяткаў вязняў, а на наступны дзень затрымлівае новых
Каментары