Свет33

Міністрам фінансаў Грэцыі стаў кансультант распрацоўшчыкаў відэагульняў

Дзякуючы прафесару эканомікі Янісу Варуфакісу кампанія Valve наладзіла эфектыўнае фінансавае ўзаемадзеянне з гульцамі DoTA 2 і Team Fortress 2, піша Eurogamer.

Яніс Варуфакіс. Фота valvetimes.com

Калі прафесару Варуфакісу прыйшоў ліст ад стваральніка Valve Гейба Ньюэла, ён ледзь не выдаліў паведамленне пасля першых радкоў. Але вырашыў дачытаць — і пагадзіўся кансультаваць стваральнікаў культавай «стралялкі» Half-Life і анлайн-сэрвісу па продажы гульняў Steam.

У той час Valve абмяркоўвала праблему звязвання эканомік двух віртуальных асяроддзяў, стварэння супольнай валюты, вырашала задачу балансу плацяжоў, распавёў Ньюэл. Ён быў чытачом блога эканаміста і зразумеў, што іх праблема «гэта ж як Германія і Грэцыя». Пасля некалькіх сустрэч Варуфакіс стаў эканамістам кампаніі.

У 2015 годзе Варуфакіс быў абраны ў парламент Грэцыі ад леварадыкальнай партыі Сірыза, што атрымала 149 з 300 крэслаў. З 27 студзеня Варуфакіс — міністр фінансаў Грэцыі, што знаходзіцца на мяжы дэфолту.

The Telegraph заўважае, што Варуфакіс прытрымліваецца левых поглядаў, але відавочна не экстрэміст.

***

На сёння сэрвіс Steam кампаніі Valve мае 100 мільёнаў актыўных карыстальнікаў, больш за 3700 гульняў у асартыменце і блізу 75% рынку анлайн-продажаў гульняў.

Чытайце таксама: Сірыза зможа блакаваць у ЕС ініцыятывы па стрымліванні Пуціна і правах чалавека ў Беларусі

Каментары3

Цяпер чытаюць

Бяляцкі: Не трэба спяшацца адмяняць санкцыі. Бо гэта будзе ўспрынята рэжымам як яго перамога і слабасць Еўропы15

Бяляцкі: Не трэба спяшацца адмяняць санкцыі. Бо гэта будзе ўспрынята рэжымам як яго перамога і слабасць Еўропы

Усе навіны →
Усе навіны

На аўтабане ў Германіі ў беларускай фуры лопнула шына — пашкоджаны 12 аўтамабіляў

Затораў у Мінску стане меней? Па другім кальцы пракладуць аптычную магістраль для святлафораў

Украінскі Дняпро ў выніку расійскай атакі застаўся без электрычнасці

Беларусы правялі памятныя акцыі ў Ноч расстраляных паэтаў ФОТЫ

У Мінску адкрылі новую Гарадскую інфекцыйную бальніцу8

Плітачнік з Гродна лазіў у чужыя кватэры, а потым палез ва Украіну — запісаўся ў «Чорныя ваўкі» Пуціна3

«Нас забілі». «Новая газета» абвясціла пра спыненне працы ў Расіі5

На Алясцы сярод кандыдатаў у сенатары два Дэны Саліваны. Губернатар загадаў праверыць, ці датычныя да гэтага дэмакраты

«Дагэтуль задаюся пытаннем, чым Пратасевіч мяне зачараваў». Вялікае інтэрв'ю Соф'і Сапегі — частка другая35

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бяляцкі: Не трэба спяшацца адмяняць санкцыі. Бо гэта будзе ўспрынята рэжымам як яго перамога і слабасць Еўропы15

Бяляцкі: Не трэба спяшацца адмяняць санкцыі. Бо гэта будзе ўспрынята рэжымам як яго перамога і слабасць Еўропы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць