Джыхадзісты «Ісламскай дзяржавы» спалілі жыўцом 45 чалавек у горадзе Аль-Багдадзі на захадзе Іраку, паведаміў кіраўнік мясцовай паліцыі палкоўнік Касім Абейдзі.
Пакуль не ясна, хто былі гэтыя людзі і чаму іх забілі. Касім Абейдзі мяркуе, што гэта былі супрацоўнікі іракскіх службаў.
На мінулым тыдні баевікі «Ісламскай дзяржавы» захапілі большую частку горада Аль-Багдадзі, побач з якім знаходзіцца авіябаза «Айн аль-Асад», дзе былі раней дыслакаваныя 320 амерыканскіх ваенных інструктараў.
Кіраўнік мясцовай паліцыі заклікаў ўрад Ірака і міжнародную супольнасць аказаць дапамогу праўрадавым сілам у Аль-Багдадзі.
«Калі б я быў следчым КДБ, я б падкрэсліў тое самае». Фядута — пра схаваныя сэнсы «Каласоў пад сярпом тваім», увагу сілавікоў да свайго рукапісу і загадку з трэцяй часткай рамана Караткевіча

Каментары