Улада

Справа маладафронтаўцаў разрастаецца

6 красавіка супрацоўнікі КДБ дапыталі ў справе маладафронтаўцаў жыхара Баранавічаў Сержука Марчыка, які толькі вызваліўся з турмы за ўдзел у намётавым гарадку: яго завезьлі ў гарадзкую ўправу КДБ. У гэты ж дзень адміністрацыйная камісія пры гарвыканкаме аштрафавала Марчыка на 500 тыс.руб. 10 сакавіка ён расклейваў улёткі.

Жодзінцы Яўген Ваўкавец Сяржук Гудзілін і АлесьЧарэйка абвінавачаныя ў дзейнасьці ад імя незарэгістраванай арганізацыі. На фота: яны ў намётавым мястэчку.

Фота Paul Osipoff - www.svaboda.org

6 красавіка супрацоўнікі КДБ дапыталі ў справе маладафронтаўцаў жыхара Баранавічаў Сержука Марчыка, які толькі вызваліўся з турмы за ўдзел у намётавым гарадку: яго завезьлі ў гарадзкую ўправу КДБ. У гэты ж дзень адміністрацыйная камісія пры гарвыканкаме аштрафавала Марчыка на 500 тыс.руб. 10 сакавіка ён расклейваў улёткі.

Агулам у справе маладафронтаўцаў супрацоўнікі КДБ дапыталі ўжо больш за 50 чалавек у Менску, Жодзіне, Баранавічах, Магілёве, Нясьвіжы, Бабруйску, Барысаве.

Актывістцы зь Нясьвіжу Насьце Азарцы пагражае яшчэ адна крымінальная справа. Першую ў дачыненьні да яе завялі месяц таму: дзяўчыну зьвінавацілі ва ўдзеле ў незарэгістраванай арганізацыі «Малады фронт». Цяпер яе вінавацяць у разгалошваньні інфармацыі па крымінальнай справе (арт. 375 КК). «Я нікому не расказвала пра тое, аб чым мяне пытаў сьледчы. Але цяпер мне заявілі, што я нікому не павінна была казаць пра пастанову аб пачатку крымінальнай справы», – тлумачыць дзяўчына. Афіцыйнага абвінавачаньня Насьце не паказвалі. Аднак яна цьвердзіць, што канфідэнцыйна пра наяўнасьць такой справы паведамілі.

Адвакат дзяўчыны Аляксандар Галіеў нічога пакуль ня ведае наконт таго, што праваахоўныя органы распачалі новую крымінальную справу: «Наста Азарка, як і я, давала падпіску пра неразгалошваньне таямніцы сьледзтва».

Тым часам колькасьць маладафронтаўцаў, на якіх заведзеныя крымінальныя справы за «дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі» (арт.193 ч.1 КК), павялічваецца. Пад «крымінал» патрапілі цяпер жодзінскія моладзевыя актывісты Сяржук Гудзілін, Яўген Ваўкавец і АлесьЧарэйка: у іх на кватэрах адбыліся ператрусы з канфіскацыяй друкаваных матэрыялаў. Пра пачатак крымінальнай справы хлопцы даведаліся, калі выйшлі пасьля 15-суткавай адседкі за абарону намётавага гарадку ў Менску. Ёсьць таксама інфармацыя, што аналягічную справу распачалі на яшчэ аднаго жодзінскага актывіста – Паўла Красоўскага. Для Красоўскага гэта ўжо другая крымінальная справа: да гэтага яго зьвінавацілі ў абразе прадстаўнікоў улады ў асобах чыноўнікаў Жодзінскага гарвыканкаму.

За ўдзел у «Маладым фронце» цяпер заведзеныя 3 крымінальныя справы на 9 чалавек: 4 у Менску, 4 у Жодзіне і 1 у Нясьвіжы. Справы пакуль не аб’яднаныя ў адну.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш9

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш

Усе навіны →
Усе навіны

У Жодзіне развялося шмат варон, жыхары б'юць трывогу. Ці сапраўды варта непакоіцца?1

Ахвяру аднаго з найбольш вядомых серыйных забойцаў ідэнтыфікавалі праз паўстагоддзя

16‑гадовая беларуска скарае шахматныя вяршыні ў Польшчы2

У Іране загінуў камандзір падраздзялення КВІР, якое займалася задушэннем пратэстаў6

«Гісторыя поўная нечаканасцяў, і не ўсе яны непрыемныя». Пісьменніца Крысціна Сабаляўскайце паразважала пра ВКЛ, Беларусь і Расію22

Махляры для атрымання грошай без пары «пахавалі» самую старую чарапаху ў свеце

Чаму людзі паўстагоддзя не лёталі да Месяца?8

10% кватэр у Мінску ў сакавіку набылі расіяне14

Сясцёр Свята-Елісавецінскага манастыра заўважылі за прылаўкамі на Корсіцы9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш9

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць