Спорт1111

Лукашэнка: Калі няма трэніроўкі, я ці бегаю, або дровы сяку, або ў тэніс з дзецьмі гуляю

Аляксандр Лукашэнка сёння ў час сустрэчы з прафесарска-выкладчыцкім складам і студэнтамі Белдзяржуніверсітэта фізкультуры падзяліўся сакрэтамі добрай фізічнай формы.

president.gov.by

Кіраўнік дзяржавы, адказваючы на пытанні студэнтаў, як удаецца падтрымліваць сябе ў добрай форме, прызнаўся, што дзве гадзіны ў дзень прысвячае спорту.

«Як бы ні было складана, нават у камандзіроўках», — сказаў ён.

«Спорт — гэта частка майго жыцця. Не было б спорту — не змог бы працаваць, вытрымліваць такія нагрузкі», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Ён адзначыў, што вельмі любіць спорт: «Калі я кажу пра спорт — гэта не для прыгожага слоўца».

Лукашэнка расказаў, што ў свой час займаўся футболам, умее гуляць у валейбол і баскетбол. Хакейныя трэніроўкі ў прэзідэнцкім графіку значацца тры разы на тыдзень па дзве з паловай — тры гадзіны.

«Калі няма трэніроўкі, я ці бегаю, або дровы сяку, або ў тэніс з дзецьмі гуляю», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Акрамя таго, сярод спартовых захапленняў кіраўніка дзяржавы ролікі і лыжаролеры, горныя лыжы, на якія, зрэшты, па словах кіраўніка дзяржавы, пасля аперацыі на калене ў гэтым годзе прыходзіцца станавіцца радзей.

interfax.by

Каментары11

Цяпер чытаюць

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»1

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Усе навіны →
Усе навіны

Першыя крыптабанкі зарэгістравалі ў Беларусі6

Егіпет папярэджваў Нетаньяху пра магчымы напад з Газы за некалькі дзён да 7 кастрычніка10

Украінскі прэм'ер Карэцкі: Украіна сутыкнулася з пагрозай страты інтэрнэту8

Украінскі спартсмен і яго спадарожніца сфатаграваліся ў Амане вярхом на вялікай чарапасе. Скончылася скандалам9

Расійскі беспілотнік ударыў у Кіеве па будынку Нацыянальнай акадэміі навук1

У Беларусі не працуе галоўная біржа грузаперавозак. Яе серверы стаялі ў Кіеве, куды цяпер б'е Расія3

Былога ідэолага Адміністрацыі прызначылі кіраўніком Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў3

Пяцярых каліноўцаў завочна асудзілі на 12 і 20 гадоў4

Лукашэнка аб прызначэнні генерала Муравейкі: Гэта мой асабісты выбар, мне трэба альтэрнатыўны погляд на сілавікоў22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»1

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць