Музыка44

Шалёныя танцы і сэксуальны падтэкст: як нарадзіўся рок-н-рол ПЛЭЙЛІСТ

61 год таму выйшаў сінгл «Rock Around The Clock» Білі Хэйлі. Дзень яго выпуску некаторыя адзначаюць як Сусветны дзень рок-н-ролу.

Адназначнага адказу на пытанне «хто першым зграў рок-н-рол» няма. Жанр нараджаўся паступова, быў сінтэзам рытм-энд-блюзу (не блытаць з сённяшнім R&B!), кантры, госпэлу, джазу і бугі-вугі.

Усе песні адным плэйлістам «УКантакце» >>>

Упершыню словы «рок» і «рол» у сваім «музычным» значэнні з’явіліся ў песні «My Man Rocks Me (With One Steady Roll)» Трыксі Сміт у 1922 годзе, ды гэтая песня была вельмі далёкая ад таго, што мы называем рок-н-ролам (але фанаты гульняў серыі Fallout ацэняць).

Даследчык Гейл Дын Уордлоў называе хіба не самую раннюю дату «першага рок-н-ролу»: 1929 год, калі Сляпы Рузвельт Грэйвс з братам запісаў «Crazy About My Baby».

У «Rock It For Me», запісанай у 1937 годзе Элай Фіцжэральд і Чыкам Уэбам, ужо згадваецца нейкая музыка пад назвай «рок-н-рол» (ім лірычны герой просіць «задаволіць маю душу»). Праўда, да 50-х мала хто так называў нейкі канкрэтны жанр.

«Rock Me» Сястры Разеты Тарп цытатавалі ў сваіх творах многія рок-н-рольшчыкі, у тым ліку Элвіс Прэслі. Але сама песня 1938 года была хутчэй госпэлам — проста выконвалася з нетыповай энергетыкай і пад незвычайнае гучанне гітары. Яе жа «Strange Things Happening Every Day» 1944 года лічыцца адным з важных продкаў рок-н-ролу.

Бугі-трыа Уіла Брэдлі «Down the Road a Piece» 1940 года пазней стала рок-н-рольным стандартам.

Бугі-вугі, джаз, шалёныя танцы і сэксуальны падтэкст — «The Honeydripper» Джо Лігінса ўжо амаль як рок-н-рол, як па мерках 1945 года.

«Route 66» трыа Нэта Кола 1946 года пазней перапявалі многія рок-н-рольшчыкі, у тым ліку Чак Бэры.

Кажуць, што ў песні 1948 года, «Boogie Chillen'» Джо Лі Хукера быў «рыф, што нарадзіў мільён песень».

Даволі папулярны (але не самы) кандыдат у «першы рок-н-рол» — «Rock Awhile» Горы Картэра, запісаны ў 1949 годзе.

«Rock The Joint» Джымі Прэстана, запісаны ў 1949 годзе, называюць «прататыпам рок-н-ролу». Стыль запісу заўважна паўплываў на пазнейшых выканаўцаў.

Чалавек-аркестр Джо Хіл Люіс запісаў у 1950 годзе, як тады казалі, «адзін з найгучнейшых і найбольш перагружаных гітарных баёў» у песні «Boogie in the Park».

Папулярны кандыдат у «першы рок-н-рол» — рытм-энд-блюз з Мэмфіса «Rocket 88», запісаны ў 1951 годзе Джэкі Брэнстана і Delta Cats (якія на самой справе былі гуртом Айка Цёрнэра «Kings of Rhythm»). Легенда кажа, што віноўнік фірмовага саўнду — сапсаваны ўзмацняльнік, што натхніў аўтара на «брудны» запіс.

А яшчэ кажуць, першы паўэр-акорд з дысторшнам у гісторыі быў у «How Many More Years» Howlin' Wolf-а ў 1951 годзе.

Знаўца рок-н-ролу Джэй Уорнэр лічыць «першым рок-н-рольным хітом» песню 1954 года «Gee» гурту Crows — «першага рок-н-рольнага гурту» на яго думку.

Першыя забароненыя на радыё песні, блізкія да рок-н-ролу — суперхіт 1954 года «Work With Me, Annie» Хэнка Баларда і Midnighters 1954 года. Разам з сінглам, распрададзеным накладам у мільён копій, былі знятыя з радыё і яго працягі — «Annie Had A Baby» і «Annie's Aunt Fannie».

Песня «Rock Around The Clock» Білі Уэйлі і гурту Comets выйшла 12 красавіка 1954 года. Менавіта дзень яе выхаду адзначаюць як Сусветны дзень рок-н-рола. Калі нехта і не лічыць яе «першым рок-н-ролам», то прынамсі прызнае, што яна вывела рок-н-рол у мэйнстрым.

Летам таго ж году свой першы сінгл «That's All Right» выпусціў Элвіс Прэслі — будучы Кароль рок-н-ролу.

Але фанаты навуковай фантастыкі ўсё роўна вераць, што рок-н-рол гэтаму свету падарыў Марці Макфлай, які 12 лістапада 1955 зграў песню Чака Бэры «Johnny B. Goode».

Каментары4

Цяпер чытаюць

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце47

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна перадала Расіі прапанову працягнуць перамір'е пасля Вялікадня1

Чаму Расія атакуе Украіну «шахедамі» ўдзень: змена тактыкі з мэш-сістэмамі і палёты «статкамі»1

Віцебскі заапарк перанясуць у іншае месца

Украіна спрабавала ўдарыць па расійскім касмадроме Плясецк3

Камала Харыс можа зноў балатавацца ў прэзідэнты ЗША8

У Венгрыі асвоілі еўрапейскія паўтара мільёна даляраў, пабудаваўшы аўтаразвязку каля чыгункі, якой не існуе22

У Беларусі адзін за адным адмяняюць фестывалі. У чым прычына?6

У Ірландыі мужчына з сякерай атакаваў амерыканскі вайсковы самалёт ВІДЭА4

Дзесяцігадовая дзяўчынка папрасіла гендырэктара NASA зноў лічыць Плутон планетай. Ён ёй адказаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце47

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць