Улада55

Дарадца прэзідэнта Грузіі: Лукашэнка абмяркуе ў Тбілісі палітыку падтрымкі цэласнасці краіны

Асноўнай тэмай перамоваў прэзідэнтаў Грузіі і Беларусі Георгія Маргвелашвілі і Аляксандра Лукашэнкі будзе палітыка падтрымкі суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Грузіі.

Аляксандр Лукашэнка прыбудзе ў Тбілісі з двухдзённым дзяржаўным візітам увечары 22 красавіка.

У рамках візіту запланаваныя сустрэчы з грузінскім калегам Георгіем Маргвелашвілі, прэм'ерам Іракліем Гарыбашвілі, Каталікосам — Патрыярхам усёй Грузіі Ільёй Другім, паведамляе newsgeorgia.ru.

«З палітычных тэм у першую чаргу я б падкрэсліў важнасць такіх, як палітыка падтрымкі суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Грузіі, падтрымка палітыкі непрызнання (незалежнасці Абхазіі і Цхінвальскага рэгіёну).

Што тычыцца напрамкаў эканомікі, гандлю і турызму — у гэтых сферах будуць аформленыя пагадненні», — заявіў дарадца прэзідэнта Грузіі па міжнародных адносінах Тэнгізам Пхаладзэ на брыфінгу ў аўторак, 21 красавіка.

У пятніцу, 24 красавіка, запланавана паездка Лукашэнкі ў Батумі, дзе ён сустрэнецца з кіраўніком урада Аджарскай аўтаномнай рэспублікі Арчылам Хабадзэ, агледзіць мясцовыя прадпрыемствы, а таксама наведае канцэрт. Акрамя таго, Лукашэнка будзе прысутнічаць на цырымоніі падпісання дамовы аб гарадах-пабрацімах паміж Батумі і Брэстам.

Кіраўнік Беларусі пакіне Грузію 24 красавіка, дадае newsgeorgia.ru.

Гэта першы афіцыйны візіт Лукашэнкі ў гэту краіну.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Парыж: Макрон строга папярядзіў Лукашэнку5

Парыж: Макрон строга папярядзіў Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

У Дзятлаўскім раёне мужчына зладзіў прыцэльную стральбу па дарожных знаках

Зяленскі: Расія рыхтуецца ўдарыць па Украіне «Арэшнікам»8

У Германіі чалавека зноў надурылі старымі беларускімі грашыма1

Трамп заўтра вырашыць, ці працягнецца далей вайна з Іранам1

Хто загінуў у інтэрнаце ў Луганскай вобласці, куды прыляцела ўкраінская ракета? Ужо названыя імёны 18 ахвяр22

«Дзе яшчэ ў Еўропе мы можам знайсці 110 брыгад?» Швецыя падтрымлівае ўступленне Украіны ў НАТА6

Трамп апублікаваў карту Ірана ў колерах сцяга ЗША2

Ці трэба дапамагаць у эміграцыі палітвязням, якія былі ў зняволенні стукачамі? Дыскутавалі Буневіч і Луцкіна12

Прэзідэнт Чэхіі заклікаў НАТА «сабрацца з сіламі і паказаць зубы»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Парыж: Макрон строга папярядзіў Лукашэнку5

Парыж: Макрон строга папярядзіў Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць