Свет44

Ізраіль набірае аўтыстаў ва ўнікальны аддзел вайсковай разведкі

Парушэнне развіцця галаўнога мозгу не дазваляе аўтыстам завязваць і падтрымліваць паўнавартасныя адносіны ў грамадстве, абмяжоўвае іхнае кола зацікаўленасцяў. Калі вы бачылі серыял «Тэорыя вялікага выбуху», то памятаеце Шэлдана Купэра, у якога можна заўважыць лёгкую ступень аўтызму.

Разведчыкі аддзела 9900. Фота Сіл абароны Ізраіля.

Такім людзям амаль немагчыма працяглы час знаходзіцца ў звычайным вайсковым калектыве, дзе кожны жаўнер увесь час мусіць цесна кантактаваць і супрацоўнічаць з калегамі і камандзірамі ў сітуацыі, якая можа мяняцца кожную хвіліну.

Аднак у Ізраілі, у якім войска і служба ў ім — прадмет агульнанацыянальнага гонару, некалькі афіцэраў знайшлі шлях, як інтэграваць аўтыстаў у армейскую структуру, піша афіцыйны блог Сіл абароны Ізраіля idfblog.com.

Так званы «Спецыяльны разведны аддзел 9900» займаецца вывучэннем геаграфічных дадзеных, аналізам здымкаў, якія атрыманыя са спадарожнікаў і самалётаў-разведчыкаў.

Пару год таму ён пачаў набіраць хворых на аўтызм з дзвюма мэтамі — даць людзям магчымасць праявіць сябе на службе сваёй краіне і выкарыстаць іхныя асаблівасці, якія ў адпаведных умовах даюць ім перавагу над звычайнымі жаўнерамі і афіцэрамі.

Справа ў тым, што аўтысты здольныя апрацоўваць візуальную і тэкставую інфармацыю ў некалькі разоў хутчэй, таксама яны адрозніваюцца неймавернай здольнасцю заўважаць самыя дробныя дэталі, вельмі вялікай сканцэнтраванасцю, адзначаюць медыкі.

Праца аддзела 9900. Месца, дзе была схаваная зброя ісламісцкай арганізацыі Хамас, Сэктар Газа. Фота Сіл абароны Ізраіля.

У супрацы з медыкамі і недзяржаўнымі арганізацыямі, якія займаюцца дапамогай і сацыялізацыяй людзей з аўтызмам, быў распрацаваны спэцыяльны курс падрыхтоўкі для аўтыстаў, якія пажадалі стаць жаўнерамі.

З іхнымі будучымі камандзірамі таксама папрацавалі, каб растлумачыць ім, як зрабіць так, каб падначаленыя адчувалі сябе максімальна камфортна, што, у сваю чаргу, забяспечыць найлепшае выкананне задачаў усяго падраздзялення.

Адначасова вайскоўцы-аўтысты не аддзеленыя жорстка ад сваіх звычайных калегаў.

Яны сядзяць побач, кантактуць па-за службай, і гэтая камунікацыя выпрацоўвае новыя навыкі, дае новы вопыт абодвум бакам, які будзе карысны і ў цывільным жыцці.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Усе навіны →
Усе навіны

Еўрасаюз абяцае адмовіцца ад куплі расійскага газу, але пакуль што закупкі толькі павялічыліся15

Чаму ў шэрага жураўля хвост як у пеўня? Аказваецца, гэта зусім не хвост

BMW заклаў у бюджэт мільярд еўра на выплату кампенсацый звольненым супрацоўнікам

У Магілёве ўздоўж рэчкі гуляў вярблюд ВІДЭА

У Мінску мужчына выліў шампанскае жанчыны ў ракавіну, за што атрымаў нажом у жывот11

На парадзе ў лівійскім Бенгазі засвяціўся беларускі беспілотнік «Міратворац»2

У суботу па ўсёй Францыі пракаціліся масавыя пратэсты4

Крышціяну Раналду пачне выпускаць мінералку

«Дзякуй за ўсё, Ліндсі!» Зяленскі ўспомніў добрым словам памерлага амерыканскага сенатара3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць