Эканоміка

Нацбанк адклікаў ліцэнзію ў ІнтэрПэйБанка

Праўленне Нацыянальнага банка прыняло рашэнне аб адклiканнi з 8 мая 2015 года ліцэнзіі на ажыццяўленне банкаўскай дзейнасці ў ЗАТ «ІнтэрПэйБанк», паведаміў рэгулятар. Раней у гэтым годзе ліцэнзій ужо пазбавіліся Дэльта Банк і БІТ-Банк.

Названае рашэнне прынята ў сувязі з невыкананнем ІнтэрПэйБанкам лiцэнзiйных патрабаванняў да велічыні нарматыўнага капіталу банка, адсутнасцю выразных перспектыў па яго нарошчванні, невыкананнем іншых ліцэнзійных патрабаванняў, устаноўленых Банкаўскім кодэксам Беларусі, што, па ацэнцы рэгулятара, можа прывесці да стварэння пагрозы інтарэсам укладчыкаў і іншых крэдытораў банка.

Паводле памераў актываў ЗАТ «ІнтэрПэйБанк» займаў 28-е месца з 30 беларускіх банкаў. Доля актываў банка ў банкаўскай сістэме неістотная і на 1 мая 2015 складала 0,05%. Аб'ём прыцягнутых сродкаў на бягучыя (разліковыя) рахункі фізічных асоб нязначны і па стане на 1 мая 2015 складаў у эквіваленце 25 млн рублёў. Прыцягнутых сродкаў фізічных асоб ва ўклады ня маецца.

Вяртанне фізічным асобам грашовых сродкаў у беларускіх рублях і замежнай валюце, прыцягнутых на рахункі ў ІнтэрПэйБанк, будзе ажыццяўляцца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 8 ліпеня 2008 № 369-З «Аб гарантаванай кампенсацыі банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) фізічных асоб».

Інфармацыя аб месцы, часе і парадку пакрыцця фізічным асобам названых грашовых сродкаў будзе апублікаваная Агенцтвам па гарантаванай кампенсацыі банкаўскіх укладаў фізічных асоб у рэспубліканскіх сродках масавай інфармацыі.

Банкам-павераным, якія ажыццяўляюць прыём заяў ад фізічных асоб аб выплаце кампенсацыі грашовых сродкаў, прыцягнутых на рахункі ў ЗАТ «ІнтэрПэйБанк», і выплату гэтага кампенсацыі ў адпаведнасці з заканадаўствам, вызначаны Банк Масква — Мінск.

Каментары

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою18

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою

Усе навіны →
Усе навіны

Іранскі рэжым можа быць зрынуты ўжо ў наступны аўторак — эксперт8

Таемныя падключэнні праз мяжу і VPN: як іранцы падтрымліваюць сувязь са сваякамі за мяжой2

Расія атрымлівае 150 млн даляраў дадатковага даходу ў дзень ад росту цэн на нафту4

Лукашэнку сёння падарылі карову6

Завод «Атлант» рыхтуе рэбрэндынг? Вытворца бытавой тэхнікі рэгіструе новыя таварныя знакі2

Што будзе ў фінансавым цэнтры ў «Мінск-Свеце»7

У Расіі сем чалавек загінулі, атруціўшыся чадным газам

Знакамітая беларуская гімнастка адкрыла ў Мінску студыю для трэніровак1

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою18

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць