Свет2424

«Спалоханыя, здзіўленыя, вартыя жалю» — апублікаваныя новыя фоты спецназаўцаў ГРУ, захопленых у палон ва Украіне

фота з фэйсбука Маркіяна Лубкіўскага

Калі расіяне зразумелі, што спецназаўцы ГРУ патрапілі ў палон да ўкраінскіх вайскоўцаў, то паспрабавалі іх забіць. Пра гэта ў Брусэлі журналістам заявіў міністр замежных спраў Украіны Павел Клімкін, піша «Украінская праўда».

З'яўленне расійскіх вайскоўцаў ва ўкраінскім шпіталі кіраўнік МЗС пракаментаваў фразай — «выратаваць ад сваіх».

«Нашы вайскоўцы фактычна цягнулі іх на сваіх плячах, каб выратаваць ім жыццё. Расіяне, калі зразумелі, што тыя ў нашых руках, спрабавалі іх забіць. Гэта выпадак за межамі разумення», — падкрэсліў ён.

Клімкін таксама дадаў, што двое расійскіх афіцэраў са спецыяльнага групоўкі перасеклі ўкраінскую мяжу з канкрэтнай мэтай — здзейсніць тэрарыстычны акт на тэрыторыі Украіны. «І хачу падкрэсліць, што для мяне гэта не толькі палітычны аспект, але і маральны», — дадаў кіраўнік замежнага ведамства.

У той жа час прадстаўнік СБУ па сувязях са СМІ, былы дыпламат Маркіян Лубкіўскі наведаў расійскіх вайскоўцаў у шпіталі, пра што напісаў у сваім фэйсбуку і змясціў свежыя фота.

«Іду з лякарні… Вось такія яны, прадстаўнікі «легендарнага» расійскага спецназу.. капітан Ерафееў і сяржант Аляксандраў…

Спалоханыя, здзіўленыя, вартыя жалю і бездапаможныя …

Толькі сяржанту дактары выратавалі нагу — раніцой трэба было б ужо ампутаваць … Пераліваюць кроў і плазму…

Цяжка разабрацца ва ўласных пачуццях — нейкая сумесь нянавісці і лютасці, шкадавання па нашых ахвярах і нават чалавечай міласэрнасці …

Паспрабаваў датэлефанавацца да родных Аляксандрава — тэлефоны маўчаць. І Расія маўчыць…».

Расія адмаўляе палон сваіх вайскоўцаў. Украіна заяўляе, што спецназаўцы былі захопленыя ў палон каля населенага пункта Шчасце.

У панядзелак прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў заявіў, што Крэмль не мае намеру правяраць чуткі аб затрыманні расійскіх вайскоўцаў на Данбасе. «Гэта не тэма адміністрацыі прэзідэнта. Гэтае пытанне трэба адрасаваць не да нас. Неаднаразова казалася і намі, і міністэрствам абароны, што ніякіх расійскіх вайскоўцаў у Данбасе няма», — сказаў Пяскоў.

Каментары24

Цяпер чытаюць

На будынку Ліцэя БДУ павесілі банэр з забітым кадэбістам Нірванай, а вучняў адвезлі на яго магілу36

На будынку Ліцэя БДУ павесілі банэр з забітым кадэбістам Нірванай, а вучняў адвезлі на яго магілу

Усе навіны →
Усе навіны

Акадэмію навук чакаюць вялікія змены3

Расіяне ўдарылі па парку ў Харкаўскай вобласці. Пяцёра загінулых, у тым ліку немаўля ў вазку6

Лідара кенійскай секты прызналі вінаватым у смерці 190 дзяцей. Ён прымушаў бацькоў марыць іх голадам7

Вілу каля Мінскага мора за 4,45 мільёна даляраў купіла кампанія, звязаная з «кашальком Лукашэнкі» Вараб'ём5

У падпале станцыі Starlink у Балгарыі падазраюць двух грамадзян Германіі2

Пад Мінскам аўтакран упаў на чыгуначныя рэйкі і збіў рух па лініі

Лідару каталонскіх незалежнікаў дазволілі вярнуцца ў краіну3

«Белтэлекам» з 1 лістапада павышае тарыфы

Забаранілі ўвозіць у Беларусь шмат тавараў з Латвіі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На будынку Ліцэя БДУ павесілі банэр з забітым кадэбістам Нірванай, а вучняў адвезлі на яго магілу36

На будынку Ліцэя БДУ павесілі банэр з забітым кадэбістам Нірванай, а вучняў адвезлі на яго магілу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць