Еўрапейскі цэнтрабанк не адмаўляецца ад экстранай дапамогі грэчаскім банкам

Еўрапейскі цэнтральны банк вырашыў не спыняць праграму экстранай дапамогі грэчаскім банкам.
Пасля паседжання Рады кіраўнікоў ЕЦБ выпусціў заяву пра тое, што ён працягне супрацоўнічаць з Банкам Грэцыі для падтрымання фінансавай стабільнасці.
Раней Еўрапейскі цэнтрабанк разглядаў варыянт адмовы ад выдачы экстраных пазык грэчаскім банкам, што азначала б іх банкруцтва.
Аднак ЕЦБ вырашыў захаваць аб'ём крэдытавання грэчаскіх банкаў на ўзгодненым ў пятніцу узроўні, хоць і падкрэсліў, што ў будучыні можа перагледзець гэтае рашэнне.
Міністр фінансаў Грэцыі Яніс Варуфакіс у інтэрв'ю Бі-бі-сі заявіў, што калі Еўрапейскі цэнтрабанк спыніць падтрымку банкаўскай сістэмы Грэцыі, гэта будзе азначаць, што Еўропа пацярпела паразу.
У ноч на 28 чэрвеня грэчаскі парламент падчас тэрміновага пленарнага паседжання большасцю галасоў ратыфікаваў прапанову аб правядзенні 5 ліпеня рэферэндуму па пытанні прыняцця або адхіленні прапановы крэдытораў.
У сувязі з абвяшчэннем рэферэндуму ў апошнія два дні рэзка вырас адток сродкаў з рахункаў, у многіх банкаматах скончыліся грошы.
За апошнія тыдні грэкі знялі са сваіх рахункаў у банках мільярды еўра. А 30 чэрвеня Афіны павінны выплаціць МВФ каля 1,6 млрд еўра ці абвясціць дэфолт.
Каментары