А той пачаставаў віцэ-прэм’ера Шулейку.

Падчас наведвання знакамітага сельгаспрадпрыемства «Рассвет» у Кіраўскім раёне перад Лукашэнкам расклалі выставу агародніны, якая вырасла на мясцовых палях. Ён зладзіў перад ёй невялікі спектакль са сваімі чыноўнікамі.
Спачатку звярнуў увагу на цыбулю і параіў усім яе есці разам з часнаком ад «усякай заразы». Адну цыбуліну ўзяў і сабе, каб нібыта з'есці ўвечары.
Пасля ж распытаў дырэктара «Рассвета» Аляксандра Багеля пра выстаўленую тут жа моркву, пасля чаго запатрабаваў нож, каб разрэзаць яе і паглядзець, што там усярэдзіне. Нож знайшлі не адразу, але ўсё ж такі праблему ўрэшце вырашылі.
Разрэзаўшы адну з морквін упоперак і ўдоўж, Лукашэнка не знайшоў у ёй бачных хібаў. А паспытаўшы сам, пакарміў з рук і чыноўнікаў: спачатку перадаў кавалак міністру сельскай гаспадаркі Юрыю Горлаву, а пасля запатрабаваў, каб ён перадаў яго далей, віцэ-прэм'еру па сельскай гаспадарцы Юрыю Шулейку. Той падпарадкаваўся.
Цяпер чытаюць
Дарадца прэзідэнта Польшчы пракаментаваў зварот Калеснікавай і Золатавай: Лукашэнка выпускае некалькі дзясяткаў вязняў, а на наступны дзень затрымлівае новых
Каментары
До обоих такой чести удостаивался только известный актёр Стивен Сигал из США.
Он бы ещё Шеймана накормил куриными лапками «Рассвета», причём сырыми...