Грамадства

Пад Мядзелам прадаюць вінзавод з 200-гадовай гісторыяй

У вёсцы Ілава Мядзельскага раёна на таргі выставілі вінзавод. Гэты лот цікавы, па-першае, тым, што віно тут робяць з 1832 года. А па-другое, гэты завод спрабуюць прадаць не ўпершыню. І, як вынікае з даных гандлёвай пляцоўкі, за гэты час стартавы кошт знізіўся ў тры разы, піша Office Life.

Фота: Holiday.by

Завод належыць мясцоваму УП «Ілаўскае». Калісьці гэта было адно з самых буйных прадпрыемстваў Мядзельскага раёна — тут працавала амаль 150 чалавек. Прадпрыемства выпускала спірт, пладовыя і садова-ягадныя віны і нават кальвадас. А яшчэ — сокі і іншую прадукцыю.

Пра страты прадпрыемства загаварылі яшчэ ў 2018 годзе — яно ўжо мела пратэрміноўку па плацяжах у бюджэт. Гэта звязвалі з ростам закупачных цэн на сыравіну і матэрыялы і высокай канкурэнцыяй у гандлі.

Тады ўрад нават прапанаваў кіраўніку кампаніі «Тытунь-Інвест» Паўлу Тапузідзісу курыраваць прадпрыемства і дапамагчы яму з рэалізацыяй прадукцыі. Пазней на завод прызначылі антыкрызіснага кіраўніка.

Стартавы кошт сёння складае каля 3,3 млн рублёў, а мінімальны — наогул менш за 2,2 млн. А калісьці прадпрыемства хацелі прадаць амаль за 11 млн. Чарговыя таргі адбудуцца 4 верасня.

Што датычыцца гістарычнай падстаўкі, то першую вінакурню тут адкрыў у XIX стагоддзі мясцовы памешчык Акушка. З тых часоў вытворчасць практычна не спынялася, нягледзячы на войны і рэвалюцыі. Яшчэ нядаўна ў гістарычным будынку, выкладзеным з бутавага каменю, працаваў купажны цэх.

Каментары

Цяпер чытаюць

Усіх студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту70

Усіх студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту

Усе навіны →
Усе навіны

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім5

У «Мінсктрансе» расказалі, колькі ў Мінску штомесяц ловяць зайцаў5

Рубіа запатрабаваў ад іранскай дэлегацыі неадкладна пакінуць Нью-Ёрк1

«Я пацягнуў за штурвал». Пасажыр рэйса Flydubai распавёў, як яму ўдалося выратаваць самалёт Дубай — Тэль-Авіў1

Жанчына з Тэнэсі выжыла пасля дзвюх смяротных ін'екцый падчас пакарання смерцю і была дастаўлена ў бальніцу7

Свабода дурніц. Як амерыканцы пачалі вырошчваць ягады ў Кітаі, але радаваліся нядоўга7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усіх студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту70

Усіх студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць