Меркаванні3131

Дык ці будзе ў Беларусі нацыяналізм, або Куды падацца патрыёту ў Беларусі?

Пытанне не такое і простае, як можа падацца. Вось нядаўна міністр замежных спраў Макей заявіў, што улада не дапусціць на Беларусі нацыяналізму, але чыйго? Беларускага, расейскага, а можа, лаоскага? Макей меў на ўвазе нацыяналізм як нешта дрэннае.

Я сябар Салігорскай суполкі ТБМ, у яе ж уваходзіць і мой дарослы сын Малочка Аляксандр, якога нядаўна затрымалі супрацоўнікі ДАІ Салігорска і якому было адмоўлена ў складанні пратакола па-беларуску.

Гісторыя мае працяг. Пратакол на Аляксандра, дарэчы, склалі за тое, што ў яго на аўто на пасажырскіх вокнах былі так званыя шторкі, што дапускаецца тэхрэгламентам Беларусі. Гэта па-першае. Па-другое, пратакол склалі як за паўторнае парушэнне на працягу года.

У пятніцу 2 ліпеня яго выклікалі ў Салігорскую ДАІ для разгляду справы. Аказалася, што паўторнасці няма і супрацоўнікі ДАІ хочуць перапісаць пратакол. Але яны і чуць не хочуць пра складанне пратакола па-беларуску. Адклалі разгляд — будуць думаць!

У краіне двухмоўе, кажуць даішнікі. А зараз пытанне да спадароў Макея і Трусава: ці павінен просты грамадзянін нашай краіны ведаць абедзве дзяржаўныя мовы? Ці павінны дзяржслужачыя, у тым ліку і супрацоўнікі ДАІ, ведаць абедзве дзяржаўныя мовы і не «адфутбольваць» адну з іх — беларускую?

Дык я ж сам юрыст, два дзясяткі гадоў аддаў службе ў міліцыі. Адказ ясны: дзяржслужачыя павінны ведаць абедзве дзяржаўныя мовы, а просты грамадзянін мае права гаварыць, і пісаць, і чытаць на любой! 

А далей было вось што. Мне даслалі раздрукоўку са старонкі ўкантакце сына аднаго з супрацоўнікаў ДАІ, які складаў пратакол на Аляксандра і якому 17 гадоў. Што там напісана? Што ён «русский». І мяне ўразіла, што ў перапісцы з сябрамі пра затрыманне Аляксандра гэты хлопец піша: «Найду этого националиста…» Гэта піша 17-гадовы юнак, сын супрацоўніка ДАІ, які працуе на беларускую дзяржаву!

У вачах гэтага хлопца Аляксандр — «нацыяналіст» (у дрэнным сэнсе) толькі за тое, што запатрабаваў, каб склалі пратакол на дзяржаўнай беларускай мове!

Дык якога «нацыяналізму» не павінна дапусціць Беларуская дзяржава? 

Каментары31

Цяпер чытаюць

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы5

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы

Усе навіны →
Усе навіны

«Відаць, што апоры развальваюцца». Стан аднаго з мінскіх мастоў цераз Свіслач выклікае трывогу1

«Перамогу «Цісы» ўспрымаю пазітыўна, але ёсць асцярогі». Беларусы, якія жывуць у Венгрыі, расказалі пра выбары і змену ўрада6

На Гомельшчыне паставяць аглядную вышку з відам на Чарнобыльскую АЭС2

У Браславе адмянілі фестываль з амаль 60‑гадовай гісторыяй3

Mak.by не сам прыдумаў замену «амерыкана», а купіў ужо гатовы брэнд3

Косткі, пер’е і вада ў фаршы. Беларусы скардзяцца на прадукцыю «Пятрухі»9

Самы карыкатурны злодзей Слоніма скончыў свой шлях у мясным штурме на Данбасе8

Трамп давёў колькасць спыненых войнаў да дзесяці8

У Бабруйску імпартазамясцяць дражэ M&M’s3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы5

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць