У выпадку выхаду ў трэці кваліфікацыйны раўнд Лігі чэмпіёнаў барысаўскі БАТЭ згуляе з валійскім клубам «Нью-Сэйнтс» або з венгерскім «Відэатонам».
Першую сустрэчу беларуская каманда правядзе на выездзе (28 ці 29 ліпеня). Сустрэча ў адказ адбудзецца ў Барысаве 4 ці 5 жніўня.
У першым матчы другога раўнда кваліфікацыі БАТЭ выйграў дома ў ірландскага «Дандолка» — 2:1, а «Відэатон» узяў верх над сапернікам 1:0 на яго полі.
Каментары