Свет22

Расія недзе згубіла 300 тысяч крымінальных спраў

У Расіі страчаныя амаль 300 тысяч крымінальных спраў аб злачынствах мінулых гадоў. Пра гэта паведаміў першы намеснік генпракурора РФ Аляксандр Буксман падчас выступу з дакладам на калегіі нагляднага ведамства, прысвечанай вынікам працы ў першым паўгоддзі 2015 года.

«Чым глыбей мы апускаемся ў праблемы прававой статыстыкі, тым цяжэйшымі яны перад намі паўстаюць», - прызнаў першы намеснік генпракурора.

«Нядаўна з падачы Генеральнай пракуратуры Расіі выяўленыя маштабы страты крымінальных спраў аб нераскрытых злачынствах мінулых гадоў, — адзначыў Буксман. — Выяўлена 98 тысяч такіх фактаў, з якіх кожны пяты — гэта справы аб цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынствах, у тым ліку пра тысячу забойстваў. У Саратаўскай вобласці да катэгорыі цяжкіх ставяцца 3/4 згубленых спраў. У цяперашні час агулам па краіне не выяўленае месцазнаходжанне 270 тысяч крымінальных спраў».

Так, паводле яго слоў, цалкам відавочна, што «імклівы рост «п'яных» злачынстваў рэцыдыўных і іншых шмат у чым абумоўлены навядзеннем парадку ў прававой статыстыцы (што ўключае ў сябе ўлік злачынстваў)».

У 2012 годзе вядзенне прававой статыстыкі ў Расіі было перададзена ад МУС у Генпракуратуру, з таго часу больш чым на траціну «падскочыла» колькасць злачынстваў, здзейсненых у стане алкагольнага ап’янення, на 10% — злачынствы, здзейсненыя асобамі, што раней здзяйснялі злачынствы.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны48

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

У Мастах прадалі расіяніну стогадовы асабняк з вялікім паркам4

Беларусь усё больш набывае расійскага малака і вяршкоў7

Дрон, які заляцеў з Польшчы ў Літву і выбухнуў там, быў украінскім3

ЗША зноў не папярэдзілі ўкраінцаў пра расійскія ўдары балістыкай4

У Мінскім моры злавілі гіганцкага сома ФОТА5

32‑гадовы беларус з-пад Гомеля першы раз у жыцці атрымае пашпарт толькі цяпер

Ва Украіне параненага байца ўпершыню эвакуявалі з перадавой паветраным дронам ВІДЭА2

Дзяржбяспека Літвы: «Наш дом» Карач штучна стварае ўмовы, каб беларусы, што не адпавядаюць крытэрыям міжнароднай абароны, атрымлівалі ВНЖ у Літве50

У Францыі ў сувязі з пагромамі ў некаторых раёнах увядуць каменданцкую гадзіну2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны48

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць