Улада2323

«Ідзі адсюль, пятая калона!» – як у цэнтры Мінска камуністы збіраюць подпісы за Лукашэнку пад сцягам СССР

Чарговы пікет ў падтрымку дзеючага кіраўніка краіны быў заўважаны ля ГУМа. Здзівіла толькі, што побач з цяперашнім дзяржаўным сцягам лунаў яшчэ і савецкі, чырвоны з сярпом і молатам.

Высветлілася, што ў пікеце стаяць прадстаўнікі Камуністычнай партыі Беларусі – Андрэй Цвірко і Уладзімір Хіневіч.

На пытанне, што на вуліцах Мінска робіць сцяг СССР, яны адказалі так:

«Гэта гісторыя. 70 гадоў гісторыі нікуды не выкінеш. І за 70 гадоў тут зрабілі з сялянскай краіны індустрыяльную. Усе гарады пабудавалі. А казаць пра цану гэта бессэнсоўна, бо паўсюль цана ёсць, і ў Амерыцы, і Францыі…»

Андрэй Цвірко і Уладзімір Хіневіч

Праўда, далей дыялог атрымаўся дзіўнаватым.

«НН»: «А знішчэнне беларускай інтэлігенцыі, гэта што, адэкватная цана?»

Цвірко: «Вы ведаеце, нельга сказаць, што ў Савецкім Саюзе не было беларускай інтэлігенцыі і не выдаваліся кнігі на беларускай мове…»

«НН»: «Вы не адказваеце на пытанне. Знішчэнне інтэлігенцыі – адэкватная цана за індустрыялізацыю?»

Цвірко: «Я вам скажу так, была барацьба. Белыя расстрэльвалі чырвоных, а бандэраўцы выразалі старшыняў раёнаў».

«НН»: «Калі? Якія бандэраўцы? Я пытаюся пра знішчэнне інтэлігенцыі».

Цвірко: «Я не кажу, што гэта адэкватная цана. Я не кажу, што гэтае знішчэнне было».

«НН»: «То бок, не было?»

Цвірко: «Я лічу, што не».

Затым я заўважыў на паперцы аднаго з іх рукапісную пазнаку: «НОД [Нацыянальна-вызвольны рух] Беларусь. YouTube». Спроба сфатаграфаць яе выклікала абурэнне. Камуністы адразу перайшлі на «ты» і параілі мне «ісці адсюль», бо я належаў да «сапсаванага пакалення». Высветлілася, што калі я не падпісваюся за Лукашэнку, дык я не магу і піць ваду (сваю!) пад іх парасонам.

«Ідзі адсюль, пятая калона! Надакучыла ўжо з вамі размовы весці!» – параіў мне зборшчык подпісаў камуніст Андрэй Цвірко.

Каментары23

Цяпер чытаюць

Рэдактара незалежнай баранавіцкай газеты «Інтэкс-Прэс» Янукевіча прысудзілі да 14 гадоў калоніі, яго намесніка Пакаленку — да 12 гадоў10

Рэдактара незалежнай баранавіцкай газеты «Інтэкс-Прэс» Янукевіча прысудзілі да 14 гадоў калоніі, яго намесніка Пакаленку — да 12 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

«Самае гуманнае рашэнне». У брытанскім заапарку ў адзін дзень усыпілі двух састарэлых неразлучных сяброў4

Цыганкоў: Не падазраваў, што Бабарыка з'яўляецца прыхільнікам сацыялізму — мары сярэдняга чалавека26

Памятаеце легендарную Бабу Раю, якая вяла інстаграм Камароўкі? Яна знікла — справу працягвае яе «ўнучка»2

Расійскаму палітвязню дадалі паўтара года зняволення за вокліч «Слава Украіне! Смерць Пуціну!»5

СК расказаў падрабязнасці пра напад расійскіх маладзёнаў на сям'ю ў Смалявіцкім раёне6

У Бярозаўскім раёне міліцыя страляла па п'яным

На МТЗ вырашылі завесці ўласнага маскота3

Чаму муху так цяжка злавіць? Навукоўцы даюць аргументаваны адказ4

На Камароўцы прадаюць маладую бульбу. Праўда, цэны касмічныя2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рэдактара незалежнай баранавіцкай газеты «Інтэкс-Прэс» Янукевіча прысудзілі да 14 гадоў калоніі, яго намесніка Пакаленку — да 12 гадоў10

Рэдактара незалежнай баранавіцкай газеты «Інтэкс-Прэс» Янукевіча прысудзілі да 14 гадоў калоніі, яго намесніка Пакаленку — да 12 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць