Свет22

Алянд уручыў амерыканскім вайскоўцам, якія скруцілі тэрарыста, найвышэйшыя ўзнагароды Францыі

Фота Stripes.com.

Прэзідэнт Францыі Франсуа Алянд узнагародзіў ордэнам Пачэснага легіёну амерыканцаў і брытанца, якія скруцілі тэрарыста ў цягніку.

На фота злева направа: брытанскі бізнэсовец Крыс Норман, амерыканскі студэнт Энтані Сэдлер, прэзідэнт Францыі, паранены тэрарыстам баец Вайскова-паветраных сіл ЗША Спэнсэр Стоўн і баец Нацгвардыі ЗША Алек Скарлатас.

Адвакат затрыманага тэрарыста заявіў, што ягоны падабаронны проста «збіраўся абрабаваць цягнік», а не меў тэрарыстычных намераў.

«У пацана быў калаш і 8 поўных ражкоў. Калі ідуць рабаваць, 8 ражкоў да калаша з сабой не бяруць», — пракаментаваў Скарлатас.

Стоўн хоць і быў сам паранены, уратаваў жыццё пасажыра, якога тэрарыст парэзаў. Ён прыціснуў пальцамі парэзаную артэрыю і так трымаў да прыезду медыкаў.

Смеласць салдат прадухіліла крывавую разню.

Мараканец з аўтаматам кіраваўся з Бельгіі ў Францыю цягніком Амстэрдам—Парыж.

Ён падрыхтаваўся да атакі. У туалеце ён дастаў і зарадзіў аўтамат АК-47 і выйшаў з ім у вагон. Аднак імгненна зрэагавалі трое пасажыраў-амерыканцаў — двое вайскоўцаў і адзін цывільны.

Яны пачулі гук, як у туалеце зараджаўся аўтамат, і насцярожыліся. І разам наваліліся на араба, перш чым той паспеў адкрыць агонь. У таго, акрамя аўтамата, быў яшчэ і нож, і ён актыўна супраціўляўся. У выніку адзін амерыканец і два пасажыры вагона, адзін з якіх — французскі акцёр, былі параненыя. Паранены і сам тэрарыст. Амерыканец, які вырваў у яго аўтамат, стукнуў прыкладам па галаве, каб нейтралізаваць.

Як аказалася, затрыманы знаходзіўся ў спісе падазраваных французскіх спецслужбаў.

У выніку цягнік быў спынены ў французскім памежным горадзе Арас.

Амерыканец Спэнсэр Стоўн — адзін з трох, якія скруцілі тэрарыста. Спэнсэр быў паранены. Фота са старонкі Стоўна ў Фэйсбуку.

Міністр унутраных спраў Францыі Бэрнар Казнёў выказаў падзяку і захапленне амерыканскімі вайскоўцамі.

Мэр Араса у той жа дзень уручыў героям-амерыканцам (Алек Скарлатас і Энтані Сэдлер) і брытанцу Крысу Норману медалі ад імя горада. Трэці амерыканец знаходзіцца ў шпіталі. Тэрарыст амаль адрэзаў яму вялікі палец адной з рук.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Ён адкрыта называў расійскіх вайскоўцаў акупантамі, а расійскую ўладу — фашысцкай. За краты кінулі супрацоўніка МТБанка2

Ён адкрыта называў расійскіх вайскоўцаў акупантамі, а расійскую ўладу — фашысцкай. За краты кінулі супрацоўніка МТБанка

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі выпусцілі марожанае са смакам халадніка8

Музыка Алесь Чумакоў расказаў, як яго спрабаваў завербаваць ветлівы беларускамоўны хлопец з КДБ26

19 вайскоўцаў з Казахстана забрала хваляй падчас вучэнняў у Каспійскім моры7

Бацьку расійскага хакеіста НХЛ задзёр мядзведзь16

Памерла Ірэна Барадзюля

Найбуйнейшай у свеце фан-супольнасцю Лэдзі Гагі кіруе хлопец з Мінска, які адседзеў за пратэсты. Расіяне паспяшаліся запісаць яго ў свае16

Калій пайшоў у Штаты і даў козыры Лукашэнку. А што з гэтага Трампу? І што зменіцца для «Беларуськалія»?19

ЦРУ папярэдзіла еўрапейскія ўрады аб магчымай атацы расійскіх дронаў на Іспанію, Францыю або Італію5

«На ракеце». Зяленскі рэзка адказаў расійскім журналістам20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ён адкрыта называў расійскіх вайскоўцаў акупантамі, а расійскую ўладу — фашысцкай. За краты кінулі супрацоўніка МТБанка2

Ён адкрыта называў расійскіх вайскоўцаў акупантамі, а расійскую ўладу — фашысцкай. За краты кінулі супрацоўніка МТБанка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць