Літаратура11

Часопіс «Прайдзісвет» збірае грошы на другую кнігу «Прыгод Шэрлака Холмса»

Часопіс «ПрайдзіСвет» запускае краўдфандынгавую кампанію, каб выдаць другую кнігу апавяданняў Артура Конана Дойла пра Шэрлака Холмса па-беларуску.

Спадзяемся, многія з вас чыталі першую кнігу апавяданняў «Прыгоды Шэрлака Холмса» ў нашым перакладзе. І цяпер мы просім вас ахвяраваць грошы на наступны зборнік — «Нататкі пра Шэрлака Холмса». 

Дзе камандзе перакладчыкаў-валанцёраў узяць сродкі на падрыхтоўку макету, паперу, працу друкарні, рэдактараў і карэктараў — вось загадка ХХІ стагоддзя, якую не пад сілу вырашыць нават легендарнаму дэтэктыву. Таму вы, чытачы, — сёння нашая адзіная надзея і апора. 

Кожны, хто ахвяруе грошы на кнігу, атрымае падарунак. Які — залежыць ад сумы. Напрыклад, за 300 000 рублёў можна будзе займець асобнік кнігі з копіяй аўтографа Артура Конана Дойла.

Гісторыі пра Шэрлака Холмса вось ужо другое стагоддзе захапляюць дзяцей і дарослых ва ўсім свеце. Пра гэта сведчаць шматлікія перавыданні перайманні і экранізацыі — чаго толькі вартыя нядаўнія фільмы Гая Рычы або серыял BBC «Шэрлак», які ўжо стаў культавым. Але гісторыя беларускага Шэрлака Холмса толькі пачынаецца. Давайце створым яе разам!

Апавяданні зборніка «The Memoirs of Sherlock Holmes» абеларушваюць для вас пяць перакладчыц з кола «ПрайдзіСвета» — аматаркі класічных дэтэктываў і віктарыянскай Англіі: Ганна Янкута, Алена Казлова, Кацярына Маціеўская, Алена Пятровіч і Марыя Мартысевіч.

Просім вас распаўсюдзіць гэты допіс: націсніце «упадабаць», падзяліцеся з сябрамі ў блогах і сацыяльных сетках. 

І, безумоўна, просім вас перайсці па спасылцы (http://www.talaka.by/projects/936/campaign) і выбраць суму ахвяравання.

Увага: па правілах сайта talaka.by вы не ахвяруеце грошы проста цяпер, вы толькі даяце згоду зрабіць гэта. Грошы ў вас папросяць, калі наш праект збярэ дастатковую суму.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі11

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Кушнер Пуціну: Вы нам і год назад казалі, што за пару месяцаў зоймеце Данбас26

Лукашэнка заклікаў саджаць больш бульбы9

Трамп прапануе Пуціну бізнэс-здзелкі з ЗША да завяршэння вайны з Украінай7

«За гэта ў турму трэба садзіць». Лукашэнку абурыла, як цярэбяць лён на роднай Шклоўшчыне37

Наколькі каштоўнае для Лукашэнкі апошняе зняцце санкцый з боку ЗША8

Вызвалены Алесь Чумакоў расказаў пра абвінавачванне: «Граў беларускую народную музыку і тым самым гуртаваў пратэставае ядро»14

Мінчанцы, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за трох народжаных дачок, пакуль падарылі трохмесную каляску26

«Калі працуеш дома — жыць няма за што, а калі працуеш на фуры — жыць няма калі». Беларусы-дальнабоі расказалі пра свой лад жыцця13

Беларуска за два дні прайграла ў анлайн-казіно амаль 70 тысяч рублёў і цяпер спрабуе вярнуць іх ад банка14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі11

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць