Грамадства

У Брусэлі падпісана пагадненьне аб адкрыцьці ў Менску офісу Эўракамісіі

Свае подпісы пад дакумэнтам паставілі намесьнік міністра замежных спраў Валер Варанецкі і камісар Эўрасаюзу па зьнешніх сувязях і палітыцы добрасуседзтва Бэніта Ферэра‑Вальднэр.

7 сакавіка ў Бруселі падпісана Пагадненне паміж урадам Рэспублікі Беларусь і Камісіяй Еўрапейскіх супольнасцей аб заснаванні, прывілеях і імунітэтах прадстаўніцтва Еўракамісіі ў Беларусі.

Свае подпісы пад дакументам паставілі намеснік міністра замежных спраў Валерый Варанецкі і камісар Еўрасаюза па знешніх сувязях і палітыцы добрасуседства Беніта Ферэра‑Вальднер.

З запытам аб магчымасці адкрыцця ў Мінску свайго прадстаўніцтва Еўракамісія звярнулася да беларускіх уладаў у 2005 годзе. 19 кастрычніка 2007 года праект адпаведнага пагаднення быў ухвалены ўказам прэзідэнта Беларусі. 5 снежня ў Мінску гэты дакумент быў парафіраваны.

У пагадненні, у прыватнасці, зазначаецца: «Беларусь прадастаўляе на ўмовах узаемнасці прадстаўнцітву, яго кіраўніку і членам, а таксама членам іх сем’яў, якія жывуць разам з імі, правы, прывілеі і імунітэты, прадугледжаныя Венскай канвенцыяй аб дыпламатычных зносінах ад 18 красавіка 1961 года для дыпламатычных прадстаўніцтваў (у прыватнасці, недатыкальнасць памяшканняў, карэспандэнцыі і архіваў, імунітэт ад крымінальнай юрысдыкцыі, падатковыя льготы)».

Дакумент увайшоў у сілу з моманту падпісання. Як патлумачыў БелаПАН кіраўнік мінскага офіса ТАСІС Яніс Айзсалніекс, фармальна гэта азначае, што 7 сакавіка ў Мінску адкрыецца прадстаўніцтва ЕК. Паводле яго слоў, з Бруселя толькі павінна прыйсці паведамленне аб тым, хто будзе кіраваць місіяй. Кіраўніком місіі павінен быць прызначаны Жан‑Эрык Хольцапфель — цяперашні павераны ў справах Беларусі ў кіеўскім прадстаўніцтва ЕК. Кіраўнік прадстаўніцтва ў Мінску будзе мець ранг пасла, як і кіраўнік офіса АБСЕ.

Як зазначыў Я.Айзсалніекс, спачатку офіс будзе развівацца на базе прадстаўніцтва ТАСІС, а затым паступова пашырацца. «Нам неабходна набраць людзей, якія пройдуць падрыхтоўку і будуць акрэдытаваныя Бруселем, на гэта спатрэбіцца час», — сказаў кіраўнік офіса ТАСІС.

БелаПАН

Каментары

Цяпер чытаюць

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў14

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі можна цалкам законна прадаваць і купляць кватэры і машыны за даляры. Вось як гэта зрабіць7

«Усе мамкі, не разбіраючыся, супраць». Ціханоўскі падзякаваў мужчынам за непублічную падтрымку94

Пачобут у ЗША сустрэўся з Коўлам ФОТАФАКТ2

Сі Дзіньпін прыбыў у ЗША з трохдзённым візітам, Трамп асабіста сустрэў яго ў аэрапорце5

Навукоўцы знайшлі пах, які прымушае людзей больш траціць у сэканд-хэндах

Навукоўцы высветлілі, дзе на Зямлі найбольшыя шанцы перажыць глабальную катастрофу4

«Ён выбраў мяне сам». У Гомелі 19‑гадовая дзяўчына збірае грошы на ўласнага каня5

Беларус пасадзіў занадта шмат бульбы. Каб яна не прапала, давялося кідаць кліч у сацсетках3

Ускрыццё пацвердзіла, што актрыса Хейдэн Панецьер памерла ад перадазіроўкі наркотыкаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў14

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць